Артыкулы з цэтлікам ‘Падзеі’

5 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кс. Андрэя Стэцкевіча, Генеральнага вікарыя Мін­ска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Ганаровым папскім прэлатам. Рашэнне было абвешчана 25 ліпеня ў катэдральным касцёле Шчэцінска-Каменьскай дыяцэзіі (Поль­шча), роднай дыяцэзіі святара.

Подробнее...

2 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новага прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння. Ім стаў немец, 64-гадовы біскуп Герхард Людвіг Мюллер, да гэтага часу — ардынарый Рэгенсбурга. Ён заменіць 76-гадовага амерыканскага кардынала Вільяма Ляваду, які выйшаў на пенсію пасля 7-мі гадоў кіравання гэтай Кангрэгацыяй.

Подробнее...

19 мая ў парафіі Святога Духа ў сталічным мікрараёне Чыжоўка адбылася радасная і важная падзея — благаслаўленне крыжа, вуглавога каменя і пляца пад будаўніцтва новага касцёла.

Подробнее...

З 12 па 15 мая ў Беларусі з візітам знаходзіўся арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па справах масавай камунікацыі. Асноўнай мэтай візіту прадстаўніка Ватыкана ў нашу краіну было правядзенне канферэнцыі для свецкіх і рэлігійных СМІ. 12 мая адбылася сустрэча першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандра Радзькова з арцыбіскупам Клаўдыё Чэллі. Супрацоўніцтва Касцёла і дзяржавы ў навучанні дзяцей і моладзі годнаму карыстанню інтэрнэтам і іншымі сучаснымі СМІ была адной з тэмаў сустрэчы.

Подробнее...

31 мая, у свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле з нагоды 30-годдзя свайго святарскага пасвячэння. Разам з арцыпастырам літургію канцэлебравалі біскупы і святары.

Подробнее...

У Ватыкане прэзентавана апостальская адгартацыя «Verbum Domini»

Пантыфікат новай евангелізацыі

Паведамленне з 45-га Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Подробнее...

Сонечным днём 9 кастрычніка каля мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі не было вольнага месца. Сам касцёл і ўся навакольная прастора былі запоўненыя вернікамі, якія прыбылі на святкаванне 300-годдзя святыні. Тыя, што не змясціліся ў касцёле, маглі ўдзельнічаць у Імшы дзякуючы вялікаму экрану, устаноўленаму побач з архікатэдрай. Як сказаў адзін з прысутных вернікаў, хоць і цяжка было прастаяць дзве гадзіны на вуліцы, але ж гэты час стаў самым шчаслівым і прыгожым. 

Подробнее...

Пілігрымка Святога Айца ў Сант’яга дэ Кампастэла і кансэкрацыя касцёла Святой Сям’і ў Барселоне — твора геніяльнага архітэктара Антоніо Гаўдзі — былі галоўнымі пунктамі 18-га замежнага апостальскага падарожжа Бэнэдыкта XVI, якое праходзіла з 6 па 8 лістапада.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла