Артыкулы з цэтлікам ‘Падзеі’

Юбілейнаму году стагоддзя Марыйных аб’яўленняў у Фаціме будуць прысвечаны шматлікія рэлігійныя, культурныя і навуковыя мерапрыемствы. Большасць з іх будуць ладзіцца на тэрыторыі партугальскага санктуарыя. Галоўнаю падзеяй стане візіт папы Францішка.

Подробнее...

Святары павінны быць пасрэднікамі Божай любові, а не тымі, хто думае пра ўласныя інтарэсы — сказаў папа Францішак 9 снежня на ранішняй святой Імшы ў сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі ён засяродзіў увагу на спакусах, якія могуць пагражаць святарскаму служэнню.

Подробнее...

 З 18 па 25 студзеня ва ўсім свеце праходзіць тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Набажэнствы такога кшталту праводзяцца з 1968 года. Але ў чым сапраўды праяўляецца гэтая еднасць практычна? Гэта, пэўна ж, не толькі словы. Але і дзеянне.

Подробнее...

У Віцебску ў межах Дзён хрысціянскай культуры адбылася II навукова-практычная канферэнцыя «Божае Нараджэнне як феномен агульначалавечай культуры». Як і мінулагодняя, яна праходзіла ў сценах Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава, таму асноўнымі яе слухачамі і гэтым разам былі маладыя людзі розных веравызнанняў, выкладчыкі навучальнай установы.

Подробнее...

24 лістапада лагішынскі Дом міласэрнасці адзначыў свой 5-гадовы юбілей. Дом, які даў прытулак тым, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Подробнее...

З 29 верасня да 30 студзеня ў ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працуе выстава «Свет нябесны на зямлі», якая з’яўляецца пашыраным варыянтам экспазіцыі «Іканапіс Беларусі ХVII–XXI стагоддзяў», прадстаўленай некалькі месяцаў таму ў музейным комплексе Святога Пасаду. Пра адкрыццё гэтай выставы — у нашым матэрыяле.

Подробнее...

У беларускім перакладзе выйшла папская адгартацыя «Amoris Laetitia» («Радасць любові»).

Яе прэзентацыя адбылася 15 верасня ў мінскай архікатэдры. Выданне было прадстаўлена Арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Подробнее...

 

Выдавецтва «Pro Christo» прапануе агляд новых выданняў: «Рэкалекцыі са святым Яўгенам дэ Мазэно» а. Казіміра Любавіцкага OMI, «Пакліканы быць міласэрнымі» Крыстыны Лялько, «Laudate Dominum» Тадэвуша Кандрусевіча, тэксты на кожны дзень Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі, каляндар на 2017 год.

Подробнее...

18 жніўня ў Беларусь прыбыў новы Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Подробнее...

Адразу пасля ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, 3 лі­пеня, у жыцці Касцёла адбылася вельмі значная святочная падзея — кансэкрацыя новага касцёла ў Мінску. Гэта першы касцёл, пабудаваны ў сталіцы пасля заканчэння часоў жорсткага пераследу веры. Апошні раз асвячэнне новапабудаванай святыні адбылося больш за 100 гадоў таму — у 1910 годзе быў кансэкраваны касцёл святых Сымона і Алены. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска­Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, архімандрыт Сяргей Гаек, мітрапаліт Бухарэста, арцыбіскуп Іаан Робу, шматлікія госці і вернікі, а цэлебраваў святочную літургію папскі легат, аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонбарн OP.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла