Артыкулы з цэтлікам ‘Падзеі’

Адразу пасля ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, 3 лі­пеня, у жыцці Касцёла адбылася вельмі значная святочная падзея — кансэкрацыя новага касцёла ў Мінску. Гэта першы касцёл, пабудаваны ў сталіцы пасля заканчэння часоў жорсткага пераследу веры. Апошні раз асвячэнне новапабудаванай святыні адбылося больш за 100 гадоў таму — у 1910 годзе быў кансэкраваны касцёл святых Сымона і Алены. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска­Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, архімандрыт Сяргей Гаек, мітрапаліт Бухарэста, арцыбіскуп Іаан Робу, шматлікія госці і вернікі, а цэлебраваў святочную літургію папскі легат, аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонбарн OP.

Подробнее...

«Заснавальніца Кангрэгацыі Місіянерак Любові, маці Тэрэза з Калькуты, 4 верасня будзе абвешчаная святою», — паведаміў Святы Айцец Францішак.

Подробнее...

Яны кажуць, што ўсе іх дасягненні — гэта вынік дзейнасці Езуса ў іх, адначасова самі атрымліваюць асалоду ад таго, чым займаюцца, кіруюцца ж яны словамі: усё, што ты можаш зрабіць, рабі...

Подробнее...

Цяпер Апостальскім нунцыем у Беларусі будзе мансеньёр Габар Пінтэр, якому адначасова нададзена год­насць арцыбіскупа. 

Подробнее...

Гэтае свята каталіцкіх выдаўцоў у Варшаве праходзіла ў самым цэнтры польскай сталіцы, у Каралеўскім замку, пад гэтак званымі Аркамі Кубіцкага. Ужо з першага кірмашовага дня стала зразумела, што памяшканне былых каралеўскіх стайняў, прыстасаванае пад выставачны павільён, для такой колькасці ўдзельнікаў і наведвальнікаў завузкае і зацеснае. Штодня, зранку да вечара, варшавяне ішлі на выставу шматлюдным і, здавалася, бясконцым патокам. Многія прыходзілі на кніжны кірмаш гэтак, як у нас ідуць на прадуктовы, — з сумкамі на колках, з вялізнымі гаспадарчымі торбамі і з не меншымі заплечнікамі.

Подробнее...

Выстава сакральнага мас­тацтва з Беларусі стане першай у гісторыі такога роду ініцыятывай з Усходняй Еў­ропы ў Ватыканскіх музеях. Яна адкрыецца 19 мая і працягнецца да 25 ліпеня 2016 г., — паведаміў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё дырэктар Ватыканскіх музеяў, прафесар Антоніа Паолучы.

Подробнее...

Рада Біскупскіх Канфе­рэнцый Еўропы павіншавала католікаў Расіі, Беларусі і Казахстана з 25-й гадавінай аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў гэтых краінах. Аўтары спецыяльнага ліста, накіраванага на імя старшыняў епіскапатаў, нагадалі, што гэтае рашэнне было прынятае 13 красавіка 1991 г. св. Янам Паўлам II.

Подробнее...

У галерэі «Універсітэт культуры» адбылася выстава «Прыпавесці» міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча), дзе 40 мастакоў розных традыцый і школ прадставілі свае ўяўленні біблейскіх тэкстаў і Святых Пісанняў у створаных імі вобразах сучаснага іканапісу.

Подробнее...

12 лютага ў Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці ў Гаване (Куба) прайшла сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая стала першай у гісторыі сустрэчай вышэйшых прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы. 

Вынікам сустрэчы стала падпісанне Cумеснай дэкларацыі, якая складаецца з 30-ці параграфаў на дзесяці старонках.

Прапануем урывак з гэтай дэкларацыі.

Подробнее...

12 лютага ў Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці ў Гаване (Куба) прайшла сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая стала першай у гісторыі сустрэчай вышэйшых прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла