Артыкулы з цэтлікам ‘Папа Бэнэдыкт XVI’

Вядомы нямецкі публіцыст, аўтар 5 кніг пра кардынала Ёзафа Ратцынгера і кнігі-інтэрв’ю з Бэнэдыктам XVI «Святло свету», расказвае пра стан Касцёла і Папу-немца. Гэтую размову з ім карэспандэнт КАІ Кшыштаф Тамасік правёў з нагоды дзвюх гадавінаў Папы: 85-й гадавіны нараджэння і 7-й гадавіны абрання яго на Пятровы пасад. Мы вырашылі надрукаваць гэтае інтэрв’ю, каб нагадаць нашым чытачам яшчэ раз пра асобу папы Бэнэдыкта XVI — глыбокага, таленавітага чалавека і выдатнага тэолага.

Подробнее...

Плошча св. Пятра, 27 лютага 2013 года
   
Шаноўныя браты ў біскупстве і святарстве! Глыбокапаважаныя прадстаўнікі ўлады! Дарагія браты і сёстры!

Дзякую вам, што вы ў такой вялікай колькасці прыбылі на маю апошнюю агульную аўдыенцыю.

Сардэчна дзякую! Я сапраўды вельмі ўзрушаны! Я бачу жывы Касцёл! І думаю, што мы павінны таксама падзякаваць Стварыцелю за цудоўнае надвор’е, якое Ён падарыў нам цяпер, хоць на двары яшчэ зіма!

Подробнее...

11 кастрычніка 2012 года падчас XIII Звычайнага Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі для перадачы хрысціянскай веры, у 50-ю гадавіну пачатку Другога Ватыканскага Сабору і 20-ю гадавіну абвяшчэння Катэхізіса Каталіцкага Касцёла папа Бэнэдыкт XVI распачаў Год веры, які завершыцца ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 года.

Подробнее...

З апостальскага ліста Porta Fidei 

папы Бэнэдыкта XVI 

Подробнее...

З 24 па 26 жніўня ў Гродне пад дэвізам «Інтэрнэт, радыё, прэса, тэлебачанне: католікі — мы тут ёсць!» пройдзе Першы кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі.

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI надае вялікае значэнне выкарыстанню Каталіцкім Касцёлам сродкаў масавай інфармацыі як у мэтах новай евангелізацыі, так і дзеля будавання больш справядлівага свету. Гэтую тэму Святы Айцец закранае ў сваіх выступленнях з розных нагодаў, а перадусім у спецыяльных штогадовых пасланнях на Дзень сродкаў масавай камунікацыі. Асаблівая ўвага ў іх надаецца асабістай адказнасці работнікаў радыё, тэлебачання, прэсы і іншых сучасных сродкаў масавай камунікацыі, якія павінны кіравацца ў сваёй працы аб’ектыўнасцю, павагаю да чалавечай годнасці і чуйнасцю да агульнага дабра. Святы Айцец у сваіх пасланнях гаворыць пра асаблівую ролю, якую адыгрываюць СМІ ў сучасным свеце і пра выклікі, якія стаяць у сувязі з гэтым перад Касцёлам і ўсім грамадствам: «Дзеці і СМІ — выклік для адукацыі» (2007), «Шукаць праўду, каб дзяліцца ёю» (2008), «Праўда, яе абвяшчэнне і аўтэнтычнасць жыцця ў лічбавую эру» (2011) і інш.

Уплыў сродкаў масавай камунікацыі імкліва ўзрастае, без іх «ужо нельга ўявіць жыццё чалавечай сям’і. Служачы дабру і злу, яны так упісаны ў жыццё свету, што здаецца недарэчнай пазіцыя тых, хто лічыць іх нейтральнымі» (Caritas in veritate, 76).

Прапануем чытачам фрагменты з сёлетняга па­слання, скіраванага Святым Айцом Бэнэдыктам XVI да работнікаў сферы масавай камунікацыі. 

Подробнее...

Дарагія браты і сёстры!

Урачыстасць Божага Цела заахвочвае нас да разважання над самаю вялікаю таямніцаю нашай веры: Найсвяцейшай Эўхарыстыі — рэаль­най прысутнасці Пана Езуса Хры­ста ў сакрамэнце алтара.

Подробнее...

Урыўкі з паслання папы Бэнэдыкта XVI на XXVI Сусветны дзень моладзі
«Дарагія сябры, <...> я заклікаю вас прыняць удзел у гэтай падзеі, вельмі значнай для Касцёла Еўропы і сусветнага Касцёла. Мне хацелася б, каб усе маладыя людзі, і тыя, хто падзяляе нашую веру ў Хрыста, і тыя, хто вагаецца і няўпэўнены, тыя, хто ў Яго не верыць, атрымалі гэты досвед, які можа стацца вырашальным у іх жыцці. Гэта досвед Пана Езуса, уваскрослага і жывога, і досвед Яго любові да кожнага з нас. <...>»

Подробнее...

Верыць ва ўваскрасенне Езуса Хрыста для хрысціянаў азначае ўпэўненасць ў праўдзівасці словаў, якія здаюцца толькі прыгожаю мараю: «Любоў моцная, як смерць» (Пп 8, 6). У Старым Запавеце гэтае выказванне даецца ў кантэксце праслаўлення ўлады Эраса1. Аднак гэта ні ў якім разе не азначае, што мы можам проста адсунуць яго ў бок як перабольшванне, уласцівае гімнам. У бязмежнасці прэтэнзій Эраса, у гэтых ягоных, як здаецца, перабольшваннях і празмернасцях, на самай справе, знаходзіць увасабленне асноўная — так, менавіта асноўная — праблема чалавечага існавання, бо тут становіцца бачнаю сутнасць і ўнутраная парадаксальнасць любові: любоў патрабуе бясконцасці, непарушнасці; яна — нібы нейкі заклік, скіраваны да бясконцасці.

Подробнее...

З гаміліі Святога Айца Бэнэдыкта XVI падчас беатыфікацыі Яна Паўла ІІ.
«Шэсць гадоў таму мы былі сабраныя на гэтай плошчы з нагоды пахавання папы Яна Паўла ІІ. Вялікім быў боль той страты, але яшчэ большым за яго было адчуванне невымернай ласкі, што ахінула Рым і ўвесь свет: ласкі, што стала нібы плёнам цэлага жыцця майго ўмілаванага Папярэдніка, а асабліва ягонага сведчання ў цярпенні. Ужо ў той дзень мы адчувалі ў паветры водар ягонай святасці, і Божы народ па-рознаму выяўляў сваю пашану да яго».

Подробнее...

Размова Кшыштафа Тамасіка з Петэрам Зэвальдам, нямецкім журналістам, аўтарам новай кнігі-інтэрв’ю «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу».

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла