Артыкулы з цэтлікам ‘Парафіяльнае жыццё’

Менавіта такімі словамі можна вызначыць лейтматыў урачыстасцяў, што адбыліся 15 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага.

Подробнее...

Паважаны і любімы ўсімі ксёндз пробашч Сяргей!

Сардэчна віншуем Вас з та­кой прыемнай датай — 15-годдзем святарства. Няхай у гэты день Вам сонца ярка све­ціць, а кветкі пад ногі кладуцца дываном. Жадаем здароўя, шчасця, радасці, што называецца дабром. Няхай кожны дзень Пан Бог дарыць Вам часцінку шчасця, дапамагае ажыц­цяўляць усе жаданні і планы, прыносіць новыя мары і надзеі. Няхай на душы заўсёды будзе светла, лёгка і радасна, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі, і сярод іх — Вашы адданныя парафіяне.

Подробнее...

Ты альховае выбрала дрэва,

І з’явілась на ім у свой час.

Збудаваць тут святыню прасіла,

Каб у ёй прыгарнуць усіх нас.

Софíя Петрусевіч, парафіянка касцёла ў Альковічах.

Подробнее...

З ксяндзом Сяргеем Сурыновічам, пробашчам парафіі Божага Провіду ў вёсцы Слабодка, што на Браслаўшчыне, гутарыць Ірына Жарнасек


Праўдзівы пост — гэта аддаленне ад зла, кантраляванне сваёй мовы, утаймаванне гневу, утаймаванне пажадлівасці, зласлоўя, хлусні, абгавораў, сварлівасці. Таму ў дні посту неабходна надаваць асаблівую ўвагу малітве, удзелу ў набажэнствах, споведзі, прыняццю святой Камуніі, справам міласэрнасці.

Подробнее...

Касцёлу Езуса Міласэрнага ў Віцебску нададзены статус катэдральнага. Падзея неардынарная і значная як для Віцебскай дыяцэзіі, так і для ўсёй Беларусі. Пра тое, як паўставалі сам касцёл і яго парафія, як вырашаліся праблемы будаўніцтва, наша размова са шматгадовым ранейшым старшынёй парафіяльнай рады Уладзімірам Папяленкам.

Подробнее...

«Малюся за цябе, Беларусь...», «О, Марыя, без граху першароднага зачатая...», — гэтыя вядомыя кожнаму католіку песні (словы і музыку) напісаў ксёндз Сяргей Бараўнёў, пробашч парафій у вёсках Палачаны, Беразін­скае і Беніца Маладзечанскага раёна. Родам ксёндз Сяргей з Маладзечна. У сям’і Галіны і Міхала Бараўнёвых — два сыны, і абодва святары. Родны брат ксяндза Сяргея ксёндз Юрый працуе на Віцебшчыне...

Подробнее...

Кожны чалавек пасля таго, як ён трапіць у бальніцу, ці не з першага ж дня пачынае чакаць тых, хто яго можа наведаць, пагаварыць з ім, пацікавіцца станам ягонага здароўя. Нам тады неяк адразу вельмі важнаю робіцца ўвага да нашай асобы з боку сяброў і блізкіх. А калі цябе, хворага, наведае не проста чалавек, а... найлепшы лекар чалавечых душаў і целаў — сам Езус Хрыстус? Для кожнага верніка такія адведзіны становяцца падзеяй, якую не забудзеш...

Подробнее...

18 верасня амаль усе святары Віцебскай дыяцэзіі, многія вернікі з розных парафій Віцебшчыны пілігрымавалі... у Расоны. Тут, на ўскрайку раённага цэнтра Віцебшчыны, адбылася падзея, якая, безумоўна, увойдзе ў гісторыю краю. Біскуп Віцебскі Ула­дзіслаў Блін на ўрачыстай святой Імшы асвяціў касцёл святога Язафата Кунцэвіча.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла