Артыкулы з цэтлікам ‘Паэзія’

Ядвіга Сячко даслала на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові» верш, у якім выказвае пачуцці ад сустрэчы з будслаўскаю святыняю і цудатворным абразом Маці Божай. Перажыванні аўтара напоўнены радасцю, прадчуваннем шчодрых Божых ласкаў, жаданнем умацаваць у сваім сэрцы жывую веру і заўсёды кіравацца ў жыцці праўдаю Хрыста.

Подробнее...

Соф’я Церах у сваім вершы дзеліцца пачуццямі і ўражаннямі ад перэгрынацыі абраза Маці Божай Будслаўскай па сем’ях парафіі. Гэты твор можна назваць вершаванай малітвай праз заступніцтва Найсвяцейшай Марыі.

Подробнее...

У вершах Альбіны Цярэшкі, дасланых на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові», выказваецца трывалая надзея на тое, што Маці Божая ніколі не пакіне сваіх дзяцей, якія давяраюць ёй свае просьбы, малітвы і спадзяванні.

Подробнее...

Конкурсны верш Яўгеніі Чакур, звернуты да Маці Божай Будслаўскай, напоўнены святочным настроем ад прабывання на ўрачыстасці ў Нацыянальным Санктуарыі Беларусі. Адначасова аўтар выказвае пажаданне, каб слава Маці Божай Будслаўскай і надалей цвіла ў беларускім краі.

Подробнее...

Песня «Валошкавае поле», дасланая на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові», прысвечана пілігрымаванню да Маці Божай Будслаўскай. Словы і музыку напісала Бажэна Буркас. Песню выконвае парафіяльны моладзевы музычны гурт «ARKOBALENO» з парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах. Публікацыя ўключае аўдыёфайл, дасланы самімі ўдзельнікамі конкурсу.

Подробнее...

Ганна Шылько ў сваім вершы-малітве праслаўляе Маці Божую Будслаўскую і дзякуе Ёй за апеку над беларускім краем, нашымі сем'ямі, над усімі збалелымі душамі.

Подробнее...

Верш Таццяны Трафімчык прысвечаны наведванню абраза Маці Божай Будслаўскай у яе роднай парафіі. Эпічнасць малюнкаў і эмацыйнасць аўтара пераносіць чытача ва ўрачыстую атмасферу перэгрынацыі.

Подробнее...

Удзельніца конкурсу Алена Татун даслала ў рэдакцыю верш з дванаццаці строфаў-"зорак", у кожнай з якіх па-мастацку распавядаецца пра гісторыю Будслава і культу Маці Божай Будслаўскай.

Подробнее...

На конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові» прысвечаны 400-годдзю з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе свой верш "Марыя — Маці нашай веры" даслаў Леанід КРАЎЧОНАК.

Подробнее...

Вунь да касцёла ідуць людзі.
Ідзі і ты! Чаго марудзіш?
Там добры Бог усіх чакае,
На Эўхарыстыі страчае,
І ксёндз штодня Імшу там правіць,
Нас ад грахоў ён хоча збавіць.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла