Артыкулы з цэтлікам ‘Разважанні’

Кожны Вялікі пост — гэта шанец для нас зрабіць невялікую «пральню свайго жыцця», як тлумачыць Пол Браен Кэмпбэл SJ.

Подробнее...

«Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо ўсе для Яго жывуць» 

(Лк 20, 38).

Подробнее...

Вішнеўскі касцёл — асаблівы гонар Валожыншчыны: ён ніколі не зачыняўся, гэта самы старажытны будынак у раёне. Тут, дзякуючы самаахвярнасці ксяндза Уладзіслава Чарняўскага, стварыўся моцны асяродак беларускамоўных вернікаў. 

Прага служыць на хвалу касцёлу вызначае і яго цяперашняга пробашча — ксяндза Юзафа Мельдзюка. Цяпер парафіяне разам з ім просяць Бога, каб ім хапіла сілы і сродкаў адрамантаваць святыню, захаваць і перадаць нашчадкам усю мастацкую і гістарычную ўнікальнасць храма. 

Подробнее...

Якое дачыненне хрысціянства мае да моды ў адзенні? Ці можам мы, хрысціяне, заставацца самімі сабою і адначасова ісці ў нагу з модаю? Ці павінны мы (і якім чынам) праз адзенне выяўляць свае рэлігійныя перакананні? 

Подробнее...

Назіраючы за паводзінамі і лёсам сучасных маладых людзей, нельга не думаць пра тое, што магло б ім дапамагчы не «наступіць на граблі» нашага пакалення. Хочацца растлумачыць, што цнатлівасць з’яўляецца дабром, а хрысціянскі лад жыцця прыносіць шчасце і захоўвае здароўе. 

Подробнее...

Пакліканне кожнай сям’і — гэта нараджэнне і выхаванне дзя­цей у веры. Мы з гэтым зга­джаемся, але пра колькасць дзяцей гатовы спрачацца з самім Панам Богам. Што намі кіруе: страх ці эгаізм?

Подробнее...

27 красавіка адбудзецца кананізацыя Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. У гэты дзень у літургічным календары Каталіцкага Касцёла адзначаецца свята Божай Міласэрнасці. Многія бачаць у гэтай даце сімвалічны сэнс. Тры гады таму, таксама ў нядзелю Божай Міласэрнасці, адбылася беатыфікацыя Яна Паўла ІІ. Менавіта гэты Пантыфік у 2000 годзе, падчас кананізацыі сястры Фаўстыны Кавальскай, увёў адзначэнне гэтага свята ў бліжэйшую нядзелю пасля Пасхі.

Подробнее...

Святых вельмі шмат, а Касцёл беатыфікуе і кананізуе но­вых. «Ян Павел ІІ абвясціў благаслаўлёнымі 1345 чалавек і кананізаваў 482 святых. Здаецца, гэта найбольшая колькасць узнесеных да хвалы алтара падчас пантыфікатаў усіх яго папярэднікаў, разам узятых. З гісторыі Касцёла вядома, што колькасць святых, якія ўзгадваюцца ў літургіі, пастаянна расла. Здаецца, што агульная лічба людзей, узнесеных да хвалы алтара на працягу вякоў, можа дасягаць 10 тысяч» (http://www.mmkrakow.pl/).

Подробнее...

Месяцы «рэкалекцый» пад кіраўніцтвам Малой Тэрэзы — час заняткаў у яе школе. Тэма лекцый звычайна адна і тая ж — любоў. Менавіта на гэтую тэму яна са мной і размаўляла. 

Я зразумеў, што Тэрэзу іншыя тэмы мала цікавяць, бо ў касцёле кожны ведае, што яе пакліканне — любоў. 

Подробнее...

Апостал Павел у сваіх Пасланнях вельмі шмат піша пра малітву, і ён сам, несумненна, правёў шмат часу ў размове з Богам. Для святога Паўла жыццё ў Хрысце пачынаецца з малітвы.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла