Артыкулы з цэтлікам ‘Разважанні’

(урыўкі з кнігі Хосэмарыя Эскрывы «Гэта Хрыстус праходзіць побач»)

«Ён — Валадар і горача прагне валадарыць у нашых сэрцах, у сэрцах Божых дзяцей. Але не будзем уяўляць Яго ўладу такою, якою ёсць улада людзей; Хрыстус не дамінуе, не жадае навязваць сваю волю, бо Ён “не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць” (Мц 20, 28).

Подробнее...

Галоўнае, іх не трэба аналізаваць. Ніколі не аналізуй сваёй дэпрэсіі, сваёй пакуты, свойго болю, таму што толькі павялічыш свае праблемы. Адзіны сродак духоўнага ацалення — дазволіць Езусу лячыць твае раны. Глядзі толькі на дабро — тады ўжо будзеш здаровы. Калі хочаш, каб прайшла твая хвароба: анкалогія, запаленне лёгкіх, грып, тады глядзі на сябе так, быццам у цябе няма анкалогіі, грыпу, запалення лёгкіх, няма тваёй хваробы. Пакуль глядзіш на свае балячкі, будзеш яшчэ больш хворы.

Подробнее...

Штогод мы з нецярпеннем чакаем велікодных святаў, рыхтуючыся да іх, як можам, на працягу Вялікага посту, каб годна і радасна стаць перад Панам у дзень самай вялікай урачыстасці хрысціянскага свету, у Вялікдзень. Але ці задумваемся мы пра сваю сапраўдную годнасць, якой адарыў нас Пан Бог, ці ўсведамляем сапраўдную прычыну пасхальнай радасці — ні з чым не параўнальны цуд нашага збаўлення, — ці праслаўляем справы Божай любові? Прапануем нашым чытачам разважанні айца і доктара Касцёла св. Грыгорыя Назіянзскага.

Подробнее...

Апостал любові — так Касцёл называе святога апостала Яна, бо менавіта ён увесь час навучаў, што без любові чалавек не можа наблізіцца да Бога і дагадзіць Яму. У трох пасланнях апостал Ян абвяшчае любоў да Бога і бліжняга і сам з’яўляецца прыкладам любові.

Подробнее...

Вялікая гэта таямніца — наша вера. Ніхто, мабыць, ніколі не разгадае, чаму хтосьці цвёрды ў ёй, нібы скала, а іншы пачынае хістацца ад першага ж лёгкага ветру. Альбо чаму хтосьці з дзяцей, якія выхоўва­ліся ў адной сям’і, пасталеўшы, і надалей верыць ды прагне пазнаваць Бога як найбольш, а другі як паверыў у школе, што ягоныя продкі — малпы, так і задаволіўся гэтым. Ці яшчэ сітуацыя: хлопец з дзяўчынай сябравалі, разам у касцёл хадзілі па нядзелях, на пілі­грымскіх дарогах мазалі разам набывалі, а як пажаніліся, то адзін у касцёле застаўся і надалей, а другі, альбо другая, цяпер у ня­дзелю адно што на базар спяшаецца. Хтось­ці слушна сказаў, што вера чалавека, як і зямное каханне: калі агонь не падтрымліваць, ён пагасне.

А як яго падтрымліваць, гэты агонь? Што дапамагае верніку ўмацоўваць сваю веру? Паспрабавала я запытацца пра гэта ў маладых людзей, якія, дзякуй ім, ахвотна зга­дзіліся адказаць на гэтае складанае пытанне. Адказалі, абапіраючыся не на тэалагічнае навучанне, не на разумныя ды правільныя тэорыі, але распавялі, як яны самі разумеюць, што гэта такое — наша вера. Проста і шчыра яны падзяліліся тым, што самі перажываюць, як самі разумеюць свае адносіны з Богам.

Подробнее...

Да таго, як назваць сябе вернікам, пабудуй святыню ў сваёй душы. Дзверы святы­ні — камень спатыкнення. Можна прайсці доўгі шлях, каб да іх дайсці, але, увайшоўшы, можна застацца звонку. Увайшоўшы ў святыню, ты адчыняеш дзверы, і з’яўляецца мяжа, якая дзеліць жыццё на «тут» і «там». Тут — звычайныя справы, праца, сям’я, няспынны клопат пра блізкіх. Там — свет малітвы, абразоў, Духа Святога і ўсяго, што непадуладна чалавечаму разуменню. Гэта свет Бога. Нібы тонкая нітка лучыць гэтыя два светы: любоў. Любоў, якая яднае мужчыну і жанчыну; любоў, якая дае жыццё дзі­цяці; любоў, якая дазваляе даць дзіцяці найлепшае. 

Подробнее...

Штогод на пачатку лета адны з нас пачынаюць планаваць, куды і калі яны сёлета вырушаць у пілігрымку, другія ж у лепшым выпадку адмоўчваюцца, у горшым пачынаюць даказваць, што хадзіць штогод аднымі і тымі ж дарогамі — толькі час марнаваць, а трэція проста паціху зайздросцяць, бо калі б мелі сілы, час, здароўе ці яшчэ штосьці неабходнае, то абавязкова выправіліся б у дарогу.

Што ж яна для нас азначае — пілігрымка да святых мясцінаў? Запытаем пры гэта ў саміх пілігрымаў.

Подробнее...

Гісторыя закліку «Ma­ria Auxiliatrix» («Марыя Успамога») паходзіць з ранняга хрысціянства. Сярод вернікаў, якія звярталіся да Маці Божай з малітвай аб прабачэнні грахоў, пачала ўсталёўвацца традыцыя ўшанаван­ня святога Імя Маці Божай. Хрысціяне веры­лі, што Яна як сапраўдная Маці не пакіне ў бядзе і абавязкова вы­слухае просьбы сваіх дзяцей.

Подробнее...

З надыходам месяца мая, які дзякуючы пабожнасці вер­нікаў ужо даўно прысвечаны Багародзіцы Марыі, дух наш перапаўняецца радасцю, мы заўважаем узрушальныя праявы веры і любові, якія ў хуткім часе ўся зямля  засведчыць для ўшанавання Каралевы неба.

Подробнее...

25 мая 1985 года на плошчы святога Пятра ў Рыме папа Ян Павел ІІ усклаў кардынальскі берэт на галаву арцыбіскупа Анджэя Марыі Дэскура. Гэта была незвычайная кансісторыя, узрушальная і здзіўляльная. Чаму Папа прызначае кардыналам паралізаванага чалавека? Пасада кардынала — гэта ж не тытул ці ўзнагарода за працу біскупа. Кардыналы — першыя дарадцы і памочнікі Папы, яны выконваюць вельмі важныя ў Касцёле функцыі. Чаму чалавек, які ўжо не здольны працаваць з-за хваробы, быў менаваны кардыналам?

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла