Артыкулы з цэтлікам ‘Разважанні’

Мы прывыклі разлічваць і ў нашым жыцці, і ў жыцці Касцёла на багатыя сродкі. Нам так моцна хацелася б убачыць трыумф Хрыста, Яго моц і ўладу. Ён тым часам хаваецца: мы бачым Яго ўбогім у Бэтлееме, яшчэ больш убогі Ён на Галгоце і, хіба, найбольш убогі — у Эўхарыстыі. Заходзячы так далёка сваёю ўбогасцю і прыніжэннем, Ён падкрэслівае значэнне ўбогіх сродкаў.  <...> Гэта не азначае, што Езус не прымяняў багатых сродкаў. Яго трыумфальны ўезд у Ерузалем — гэта ж багаты сродак, гэта трыумф Хрыста. Езус хацеў паказаць, што калі Ён захоча, то натоўпы складуць Яму найвышэйшую пашану і будуць плашчы слаць перад Ім, што Ён можа зрабіць усё.

Подробнее...

Самавыхаванне як спосаб інтэграцыі ў свет каштоўнасцяў

Подробнее...

Інтэрнэт не мае геаграфічных межаў, але яго можна ўмоўна па­дзяліць на тэматычныя сегменты. Беларускія рэсурсы, або рэсурсы пра Беларусь, выдзяляюцца ў так званы байнэт. Каталіцкія беларускія сайты адпаведна складаюць каталіцкі байнэт.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла