Артыкулы з цэтлікам ‘Сведчанні’

З 28 чэрвеня па 2 ліпеня праходзіла пілігрымка па святых месцах Польшчы, якую арганізавалі для вернікаў святары з Ордэну Місіянераў Святой Сям’і. Пілігрымаў набралася два аўтобусы — з Узды, Дзяржынска, Энергетыка, Фаніпаля. Першую групу ўзначальваў ксёндз Дзяніс Шастаковіч (MSF), другі аўтобус суправаджаў ксёндз Аляксандр Вітко, які працуе ў Копылі. Многія з пілігрымаў ўпершыню былі ў Польшчы — краіна ўразіла ўсіх сваёю прыгажосцю, мноствам касцёлаў, а таксама людзьмі з непадробнаю ветлівасцю і шчыраю любоўю. Сёння некаторыя з гэтых пілігрымаў дзеляцца сваімі ўражаннямі і перажываннямі.

Подробнее...

Вядома, што вырвацца з секты неверагодна цяжка, тым больш, калі трапіў туды яшчэ ў дзяцінстве. Тут патрэбна асаблівая Божая ласка, а таксама цвёрдая воля самаго чалавека. Мікола Бадрусёў трапіў у секту мармонаў (царква Езуса Хрыста апошніх святых дзён) у 13 гадоў. З часам стаў прапаведнікам ідэяў гэтай рэлігійнай супольнасці. Але прыйшло пра­святленне. Восем гадоў таму ён прыняў каталіцкую веру і амаль ужо два гады актыўна займаецца апостальскай працай у Ле­гіёне Марыі. 

Подробнее...

Не апісаць, як моцна я ў свой час чакаў прыезду папы Яна Паўла ІІ у Беларусь. У сэрцы жыло пе­ракананне, што яго прыезд зме­ніць нашае жыццё ў лепшы бок.

Подробнее...

Навучыўся я гэтаму ў 1987 годзе, калі ў Аўстрыі пасля аднаго семінара да мяне падышла жанчына і запытала, як яна можа дапамагчы свайму сыну, які яе ненавідзіць. Яна не бачыла яго 10 гадоў, бо ён не хоча да яе прыйсці, спрабаваў нават забіць сябе, але быў выратаваны. Цяпер служыць у войску ў Аўстрыі. Адна яе дачка мае стасункі з мужчынам як палюбоўніца, другая  жыве з нейкім мусульманінам. «Як я магу ім дапамагчы?» — пытала яна ў мяне.

Подробнее...

Вельмі хачу, каб, прачытаўшы гэты матэрыял, веруючыя людзі яшчэ больш давяралі Божай міласэрнасці, а грэшнікі не баяліся звярнуцца да Хрыста. Я сама пачала маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, калі прачытала дзённік святой Фаўстыны Кавальскай «Божая міласэрнасць у маёй душы». Пан Бог абраў простую неадукаваную манахіню вястункай Яго Міласэрнасці. І было гэта не так ужо і даўно — у 30-я гады мінулага веку. У сваіх аб’яўленнях Езус Хрыстус казаў Фаўстыне: «Дачка Мая, дапамажы Мне ратаваць душы. Апавядай свету аб Маёй Міласэрнасці, аб Маёй любові. Няхай не баіцца наблізіцца да Мяне слабая грэшная душа — нават калі ў яе будзе больш грахоў, чым пяску на зямлі, усё гэта патоне ў бездані Маёй Міласэрнасці».

Подробнее...

З лёгкай рукі Джонатана Свіфта, аўтара вядомага рамана «Падарожжа Гулівера», гэтых людзей у народзе называюць ліліпутамі. Вялікі фантаст, напэўна, не мог тады прадбачыць, што яго аўтарскі неалагізм стане такім папулярным, але будзе крыўдным для маленькіх, мініяцюрных людзей, менавіта так яны сябе называюць.

Подробнее...

Маё знаёмства з сям’ёю Царовых адбылося на свята Божага Нараджэння ў мінскай архікатэдры. Не юныя ўжо бацькі — 44-гадовая Ларыса і 46-гадовы Дзмітрый па чарзе трымалі на руках свайго шасцімесячнага сыночка, стараючыся быць бліжэй да бэтлеемскай шопкі падчас набажэнства. Божая ласка настолькі яўна адчувалася на гэтай сям’і, што ў нейкі момант мне падалося, нібы бацькі трымаюць жывога малога Езуса. Вельмі хацелася да яго дакрануцца, а таксама бліжэй пазнаёміцца з гэтаю сям’ёю.

Подробнее...

Як жа гэта цяжка — сведчыць па-сапраўднаму, дзяліцца сваімі самымі глыбокімі перажываннямі, і асабліва цяжка рабіць гэта ў часопісе, калі не бачыш вачэй тых, перад кім ты даеш сведчанне... Герой нашага аповеду настаяў на тым, каб падпісацца менавіта як «былы страшны грэшнік», не прымаючы ніякіх іншых варыянтаў. Прэтэнцыёзна? Не, проста вельмі шчыра і з вялікім імкненнем перасцерагчы кожнага ад памылак, якіх ён у сваім жыцці не здолеў абмінуць. Гэтае сведчанне — «званочак» і для тых святароў і законных асобаў, якія апякуюцца моладдзю. Маладыя людзі ў час фармавання характару патрабуюць асаблівай увагі і падтрымкі, каб не паддацца такім прывабным і небяспечным спакусам сённяшняга свету...

Подробнее...

Пра Людмілу мяне папрасіла напісаць знаёмая верніца, сказаўшы: «Пра яе трэба напісаць. Гэта сведчанне». Я пагадзілася. Прачытаўшы гэту гісторыю, можа, ніхто не знойдзе ў ёй нечага незвычайнага. Маўляў, такіх цудаў у кожнага ў жыцці хапае. Проста па­шчасціла. Але не. «Проста пашчасціла» не бывае, калі аздараўляюцца родныя, калі аздараўляешся ты па веры тваёй, дзякуючы Богу.

Подробнее...

Жанну Заблоцкую я сустракаю ў касцёле. Мы разам молімся святы Ружанец перад Імшой. Яна і раней прыходзіла ў касцёл з хлопчыкам Максімам. Цяпер Жанна прыходзіць на святую Імшу з Максімам і Андрэем. Гэта яе пляменнікі, над якімі Жанна мае апякунства, дзеці яе роднага брата Яна, які загінуў у пажары. Мы размаўляем з Жаннай на стадыёне. Сядзім на лаўцы. Міма нас ідуць людзі, якія ведаюць Жанну, — яна на гэтым стадыёне праводзіла шмат часу, была кандыдатам у майстры спорту па лёгкай атлетыцы, але спорт давялося пакінуць па стане здароўя: лекар перад спаборніцтвам паслухаў яе сэрца і не дапусціў.

Я прашу Жанну расказаць пра сваю сям’ю, якая павялічылася адразу на двух чалавек, падлеткаў, з якімі і ў родных бацькоў звычайна бываюць праблемы.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла