Артыкулы з цэтлікам ‘Сведчанні’

Пахвалёны Езус Хрыстус! Сёння хачу падзяліцца цудам свайго аздараўлення з вялікай ласкі Езуса Хрыста праз заступніцтва Божай Маці і святых. Спадзяюся, што гэта сведчанне дасць многім надзею і ўпэўненасць у тым, што Пан Бог вельмі любіць сваіх дзяцей і чувае над кожным з нас.

Подробнее...

Жыве ў вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна пані Лёдзя Зянько, простая сялянская жанчына, якая ў свае 82 гады мае за плячыма нялёгкае, часам пакутнае жыццё. Нехта скажа, што такіх людзей у нас шмат, і гэта будзе праўдай. Аднак адметнасць гэтай жанчыны ў тым, што яна захавала праз усе гады вернасць сваёй першай любові — Езусу Хрысту. У свае 10 гадоў, а гэта быў 1942 год, яна прыняла Першую святую Камунію. Прыняла не проста белы кавалачак хлеба, а самога Езуса, жывога і сапраўднага Бога, якога палюбіла ўсёй душою. Здаецца, дзіўная і незразумелая рэч: любіць таго, каго ніколі не бачыш. Пані Лёдзя на гэта гаворыць: «Гэта цуд Божай любові! Езус першым палюбіў нас і дае ласку любіць Яго».

Подробнее...

Застацца апосталам Марыі нават без нагі! Гэта сапраўдны гераізм, які нясе глыбокае сведчанне веры, дапамагае людзям паглядзець на свае праблемы па-іншаму, а многім — проста наблізіцца да Бога. Сёння мы расказваем пра Марыю Аляксандраўну Казлоўскую, актыўнага легіянера Марыі.

Подробнее...

У невялікай нарачанскай парафіі св. Андрэя Апостала вельмі шануецца асоба св. Яна Паўла ІІ і кардынала Казіміра Свёнтка.

На працягу многіх гадоў праз катэхезы, канферэнцыі, прагляды фільмаў, канцэрты, вечарыны, конкурсы ведаў, сачыненняў, малюнкаў нарачанцы далучаюцца да духоўнай спадчыны, якую пакінуў пасля сябе Вялікі Папа. Але як усё пачыналася?

Подробнее...

Дарагая рэдакцыя «Ave Maria», прабачце за турботы, але менавіта з вамі хочацца падзяліцца ўсім, што ляжыць на душы за доўгія гады жыцця. Таму шчыра дзякую Пану Богу за тое, што вы ў нас ёсць! Я вельмі хварэю і адчуваю, што магу неўзабаве адысці ў вечнасць. Міжволі ў душы ідзе падсумаванне свайго жыцця: як яно пражытае? Разумею адно, што ўсё — марнасць без Бога! Усё — марнасць без Езуса Хрыста і Яго Збаўчай Ахвяры.

Подробнее...

Калі Езус дзве тысячы гадоў таму абвяшчаў людзям сваё Евангелле, за Ім хадзілі натоўпы людзей. Многія з іх не толькі прагнулі слухаць Добрую Вестку, але і спадзяваліся атрымаць ад Яго аздараўленне. І многія атрымлівалі. Сляпыя пачыналі бачыць, глухія — чуць, паралізаваныя падымаліся са сваіх цяжкіх пасцеляў. Ён вызваляў людзей ад шматлікіх духоўных і фізічных хваробаў.

А сёння? Ці вызваляе Ён нас сёння? Ці лечыць? Ці загойвае нашыя раны? Ці прыносіць палёгку?

Подробнее...

Калі ў Ватыкане папа Бэнэдыкт XVI абвяшчаў папу Яна Паўла ІІ благаслаўлёным, у Коста-Рыцы здарыўся цуд, які пазней дазволіў абвясціць яго святым.

Подробнее...

Хачу ўзгадаць адну гісторыю пра тое, як Маці Божая вядзе легіянераў да лю­дзей, якія чакаюць дапамогі. Некалькі гадоў таму наш ксёндз папрасіў легіянераў Марыі пахадзіць па вуліцах горада і пашукаць католікаў — магчыма, з’явіліся новыя людзі, якім трэба паказаць дарогу да храма. Мы пайшлі па два­іх. Заходзілі ў кожны дом і падчас размовы пыталіся, да якой канфесіі гэтыя людзі належаць. У адной хаце нам сказалі, што па суседстве жыве католік інвалід...

Подробнее...

Пахвалёны Езус Хрыстус! Паважаная рэдакцыя! Праз ваш часопіс хачу ад ўсяго сэр­ца падзякаваць ксяндзу Гена­дзю Кухарэвічу і ўсёй парафіі Маці Божай Ружанцовай, якая знаходзіцца ў мікрараёне Лошыца г. Мінска, за духоўную і матэрыяльную дапамогу для маёй сям’і. Мне 28 гадоў, і я адна выхоўваю чацвёра дзяцей. Старэйшаму Мікіту-Дамініку — 8 гадоў, Каці — 6 гадоў, блізняткам Андрэю і Даніілу — па годзіку. Я сама — сірата, з пяці гадоў выхоўвалася ў Дзіцячым доме. Без сталай апекі і любові блізкіх людзей нарабіла нямала памылак у сваім жыцці. Мужчыны, якім я давяралася, на жаль, выкарыстоўвалі мяне і пасля цяжарнасці кідалі, адпраўляючы на аборт. Але, дзякуй Пану Богу, я гэтага не зрабіла!

Подробнее...

Вялікдзень — самае вялікае свята ў хрысціянскіх сем’ях. Многія менавіта ў гэты дзень з’язджаюцца разам на цёплую святочную гасціну. Гэты дзень поўны сваіх традыцый, сямейных звычаяў і завядзёнак. Беларуская моладзь, якая вучылася веры з самага дзяцін­ства ў сваіх сем’ях, дзеліцца з намі аповедамі пра вялікае свята. 

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла