Артыкулы з цэтлікам ‘Сведчанні’

Сённяшні наш аповед пра Ірыну Фруцкую, чалавека глыбокай веры. Веры  такой, што, нягледзячы на сваю фі­зічную слепату, жанчына стала легіянерам Марыі, каб несці Божае слова тым, хто мае вочы, але не бачыць, і мае вушы, але не чуе. 

Подробнее...

Месяцы «рэкалекцый» пад кіраўніцтвам Малой Тэрэзы — час заняткаў у яе школе. Тэма лекцый звычайна адна і тая ж — любоў. Менавіта на гэтую тэму яна са мной і размаўляла. 

Я зразумеў, што Тэрэзу іншыя тэмы мала цікавяць, бо ў касцёле кожны ведае, што яе пакліканне — любоў. 

Подробнее...

Нельга спазнаць чалавека, яго радасці і клопат, не прымаючы ўдзелу ў яго жыцці. Часта знешне моцныя і шчаслівыя людзі чакаюць нашай дапамогі і падтрымкі, перажываюць сямейныя трагедыі і хваробы ў поўнай адзіноце. І толькі Бог ніколі не пакідае сваіх дзяцей.

Подробнее...

Напрыканцы кожнага года мы азіраемся назад ды разважаем над тым, што прынёс нам мінулы год, чым запамятаецца, якія радасці былі ў ім, якія няўдачы. Для верніка ж заўсёды актуальным застаецца ўменне бачыць дзеянне Божае ў ягоным жыцці. Ды яшчэ важна аналізаваць, ці ўмеў ты сам супрацоўнічаць з Божай ласкай, чыю прагнуў выконваць волю: сваю альбо Божую?

Подробнее...

Сёння Паўліку Дэмскаму 6 гадоў. Ён прыгожы, здаровы, разумны і вельмі дапытлівы хлопчык. Яго цікавіць усё, на што б ён ні паглядзеў. Бацькі старанна адказваюць на ўсе ягоныя: «Чаму? Як? Дзе? Калі?..»

Подробнее...

Мне расказвалі, што ў парафіі св. Пятра і Паўла у в. Камень служыць ксёндз Веслаў Глэмбоцкі, францішканін, які мае ўжо сталы ўзрост — 73 гады. Я ўжо ўяўляла сабе старога чалавека, але калі ўбачыла яго, то ад разгубленасці замоўкла на некалькі хвілін. Перад намі адчыніў дзверы... пробашч, сагнуты напалову, з ляскаю ў руках.

Подробнее...

Хачу распавесці пра тое, як у маім жыцці прайшоў Год веры. Пасля цяжкай хваробы маё здароўе палепшылася, за што я вельмі ўдзячная Пану Богу. І пасля гадавога перапынку, я зноў ездзіла ў пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай на 400-годдзе з’яўлення цудатворнага абраза ў будслаўскай святыні. У гэтым годзе я асабліва адчувала патрэбу ў пілігрымцы — хацела аддзячыць сваёй Матулі за Яе апеку і за вяртанне мне здароўя.

Подробнее...

Гэтыя лісты ў рэдакцыю даслаў кс.Яраслаў Вішнеўскі. Нейкі час ён перапісваўся з 15-гадовай Уршуляй  Яромін з Чарнэй Беластоцкай. Дзяўчына хварэла на анкалогію. Марыла паправіцца і стаць доктарам, каб лячыць дзяцей. Аднак Божы план быў іншым...

Подробнее...

Марыя Сімма вядомая як пасрэдніца паміж душамі чыстцовымі і светам жывых. З дзяцінства Марыя была вельмі рэлігійнай і прагнула ўступіць у кляштар, аднак з-за слабога здароўя яе тройчы адтуль адпраўлялі. Прабыванне ў кляштары падрыхтавала яе да паклікання апосталкі душаў чыстцовых.

Подробнее...

У гэтым годзе я скончыла навучанне ў «Цэнтры па падрыхтоўцы катэхетаў» у Мінску і распачала сваю працу як катэхетка. Напачатку было шмат думак і перажыванняў: ці здолею я правільна перадаваць дзецям праўды нашай веры, як іх зацікавіць, заахвоціць пазнаваць Бога, як знайсці падыход да кожнага асобнага дзіцяці?

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла