Артыкулы з цэтлікам ‘Сведчанні’

Я належу да супольнасці сясцёр адаратарак Крыві Хрыста, якія выконваюць сваю апостальскую дзейнасць у Польшчы. У Беларусі я працавала 1 год, але ў мяне засталося
шмат розных успамінаў, якімі я хацела б падзяліцца.

Подробнее...

«Вінаграднік» — так называюцца гэтыя малітоўныя сустрэчы ў аршанскай парафіі святога Юзафа. У іх удзельнічаюць вернікі не толькі з Оршы, але і з Віцебска, Полацка, Наваполацка, з Жодзіна, Мінска, Крупак... Ім усім тут не цесна. Як тлумачыць ініцыятар і арганізатар гэтых сустрэчаў айцец марыянін Аляксандр Жарнасек, на тое ён і вінаграднік, каб у ім было месца для ўсіх. Для тых, хто садзіць вінаград, палівае яго, даглядае, абразае.

Подробнее...

«Добры дзень, паважаная рэдакцыя часопіса «Ave Maria». Вельмі ўдзячная вам за вашу працу і цудоўнае выданне, на старонках якога я заўсёды знаходжу шмат матэрыялаў для духоўных разважанняў. Кожны раз з вялікаю цікавасцю чакаю выхаду новага нумара часопіса і некаторыя артыкулы перачытваю па некалькі разоў. Мяне завуць Вольга. Можа быць, мой жыццёвы шлях дапаможа людзям, якія шукаюць Бога, хутчэй стаць на шлях навяртання».

Подробнее...

«...Але Пан сказаў мне: даволі табе ласкі Маёй, бо сіла Мая здзяйсняецца ў слабасці». Гэтыя словы, якімі Пан Бог прамовіў да апостала Паўла (пар. 2 Кар 12, 9), становяцца вельмі зразумелымі пры знаёмстве з Андрэем Мікалаевым, які ўжо 16 гадоў  прыкуты да ложка. Нягледзячы на сваю фізічную немач, гэты чалавек уражвае неверагоднай моцай духу. Пасля свайго калецтва ён знайшоў у сабе сілы не толькі выжыць, але і аддана служыць Езусу Хрысту і Яго Найсвяцейшай Маці.

Подробнее...

Сведчаннем веры назваў Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч казанне айца Вітальда Жэльветры на ўрачыстай святой Імшы ў касцёле святога Андрэя  ў Слоніме з нагоды 25-гадовага юбілею яго святарства.

Подробнее...

Ці знойдуцца словы, ды і ці ўвогуле існуюць такія, каб дакладна перадаць усе тыя пачуцці, якія агарнулі нашую сям’ю, калі мы пачулі сумную вестку аб адыходзе ў вечнасць кардынала Казіміра Свёнтка? Ды і як перадаць тую пустку, якая імгненна ўзнікла, той жаль непрытуленага дзіцяці, той даўкі камяк горычы і смутку, тыя невымоўныя словы падзякі і такое нежаданае ўсведамленне развітання — ужо назаўсёды…

Подробнее...

Можна тысячу разоў паўтараць сабе: «Бог мяне любіць», але гэта не навучыць сапраўднай любові, падобна як ад словаў «Я — птушка» крылы не вырастуць. Дык як жа вучыцца любові? З чаго пачынаць? Вераніка піша пра свой шлях у пошуках любові і сцвярджае, што пачынаць трэба з сябе...

Подробнее...

Адышоў у вечнасць святар з вялікай літары, наш першы  кардынал, руплівы адраджэнец беларускага Касцёла — кардынал Казімір Свёнтэк. Да апошніх дзён ён клапаціўся пра даручанаю яму дыяцэзію, не забываў і пра архідыяцэзію, пра ўсе справы, якія ён распачаў. Кардынал Казімір не зважаў на свой узрост і так стараўся паспець зрабіць ўсё, што літаральна лятаў, а не хадзіў. Часам ён жартаўліва казаў, што адпачынак будзе мець у Бога.

Подробнее...

Усе мае 16 гадоў святарства звязаныя з Яго Эмінэнцыяй ксяндзом кардыналам Казімірам Свёнткам. Памятаю, калі ён, у час майго навучання яшчэ арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі і Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі, прыязджаў у семінарыю ў Гродна і размаўляў з клерыкамі. Яго было вельмі цікава слухаць, бо ў кожным клерыку ён бачыў будучага святара.

Подробнее...

«Завяршылася багатае на падзеі і трагічнае жыццё першага ў сучаснай гісторыі нашай краіны беларускага кардынала. Нарадзіўшыся ў Эстоніі, ён звязаў з нашай зямлёй усё сваё жыццё і прысвяціў яго абвяшчэнню Евангелля. Гэта быў нялёгкі шлях, на якім ён перажыў шмат цяжкасцяў, ажно да камеры смерці ў Брэсце і дзесяці гадоў лагераў у Марыінску, Варкуце, Інце».

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла