Артыкулы з цэтлікам ‘Святар адказвае на пытанне’

Святых вельмі шмат, а Касцёл беатыфікуе і кананізуе но­вых. «Ян Павел ІІ абвясціў благаслаўлёнымі 1345 чалавек і кананізаваў 482 святых. Здаецца, гэта найбольшая колькасць узнесеных да хвалы алтара падчас пантыфікатаў усіх яго папярэднікаў, разам узятых. З гісторыі Касцёла вядома, што колькасць святых, якія ўзгадваюцца ў літургіі, пастаянна расла. Здаецца, што агульная лічба людзей, узнесеных да хвалы алтара на працягу вякоў, можа дасягаць 10 тысяч» (http://www.mmkrakow.pl/).

Подробнее...

Нам даводзіцца вельмі часта сустракацца з самымі разнастайнымі выданнямі Бібліі. У такіх выпадках узнікае пытанне: ці кожная Біблія сапраўдная? Ці існуе нейкая розніца паміж выданнямі? Для католікаў гэтае пытанне асабліва важнае, бо даволі часта даводзіцца сустракацца з выданнямі Святога Пісання, якое распаўсюджваюць пратэстанцкія супольнасці. Таму ўзнікае заканамернае пытанне: ці можа католік карыстацца Бібліяй, выдадзенай пратэстантамі? І ў чым розніца паміж каталіцкім і пратэстанцкімі выданнямі Святога Пісання?

Подробнее...

«З даўніх часоў святарам даводзіцца сустракацца з людзьмі, якія нібыта бачылі кагосьці са святых або самога Бога дзесьці... на фіранцы, у полі ці ў цёмным пакоі». Разважанне кс. Андрэя Рылкі пра прыватныя аб'яўленні.

Подробнее...

Апошнім часам мы ўсё больш сустракаем на паліцах нашых аптэк «лекі», на ўпакоўцы якіх пазначана «гомеапатычны сродак». Варта сказаць, што ўрачы часта не ўсведамляюць усёй іх небяспекі і, не маючы ведаў пра тое, чым з’яўляецца гамеапатыя, прапісваюць іх нам у якасці лекавых сродкаў. Усё часцей можна пачуць парады: «Ідзіце да гамеапата», «паспрабуйце гомеапатычныя сродкі». Аднак мала хто з людзей, тым больш веруючых, здагадваецца, якую небяспеку ўтойвае лячэнне гэтымі прэпаратамі. Не ўсё, што лечыць наша цела,  станоўча ўплывае на нашу душу. Найбольш папулярнае меркаванне, якое прыводзяць абаронцы гэтага метаду, заключаецца ў тым, што працэдура лячэння гамеапатыі не мае пабочных эфектаў. Так, не мае для цела, але пры гэтым цалкам закранаецца «другі бок медаля» — душа чалавека.

Подробнее...

Многія беларускія вернікі часта пытаюцца ў святароў: чаму рыма-католікі хрысцяцца злева направа, а грэка-католікі і праваслаўныя — справа налева? Пастараемся знайсці адказ на гэтае пытанне. 
У першую чаргу варта заўважыць, што знак святога крыжа з’яўляецца адным з найбольш старажытных і адметных хрысціянскіх выразаў веры. Нягледзячы на разнастайнасць канфесій, большасць вызнаўцаў Езуса пры розных нагодах пазначае сябе знакам Хрыстовага крыжа.

Подробнее...

Нават у хрысціянскім асяроддзі, сярод веруючых людзей, часта даводзіцца сустракацца са скептыцызмам адносна рэальнасці цудаў. Тым больш, калі гаворка ідзе пра цуды, звязаныя з нейкай іконай. Сумненні падаграюць разнастайныя выпадкі, калі натуральную з’яву або падробку лёгкаверныя людзі ўспрымаюць як цуд. Дык дзе ж праўда? Існуюць цуды ці не? Наколькі сур’ёзныя каталіцкія крытэрыі ацэнкі цудадзейнасці абразоў Маці Божай або іншых святых?

Подробнее...


Адной з адметнасцяў каталіцкай духоўнасці з’яўляецца ўшанаванне рэліквій. Звычайна яны маюць выгляд часцінкі рэчаў або цела святога, змешчаных у адмыслова аздобленым саркафагу, — рэліквіярыі. Ён можа быць зусім мініяцюрны, а можа мець і вялікія памеры.

Подробнее...

Для многіх хрысціянаў факт раз’яднаных і супярэчлівых канфесій з’яўляецца скандальным непаразуменнем. Але не многія ведаюць пра тое, што ад самага пачатку існавання хрысціянства сам Езус акрэсліў выразны гарант адзінства, які пазней вучоныя назвалі «прыматам святога Пятра». Ён асноўваецца на тым, што апостал Пётр і ўсе яго пераемнікі на пасадзе біскупа Рыма маюць заданне сцерагчы ў адзінстве і праўдзе веру Касцёла.

Подробнее...

Навучыўся я гэтаму ў 1987 годзе, калі ў Аўстрыі пасля аднаго семінара да мяне падышла жанчына і запытала, як яна можа дапамагчы свайму сыну, які яе ненавідзіць. Яна не бачыла яго 10 гадоў, бо ён не хоча да яе прыйсці, спрабаваў нават забіць сябе, але быў выратаваны. Цяпер служыць у войску ў Аўстрыі. Адна яе дачка мае стасункі з мужчынам як палюбоўніца, другая  жыве з нейкім мусульманінам. «Як я магу ім дапамагчы?» — пытала яна ў мяне.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла