Артыкулы з цэтлікам ‘Святыя і благаслаўлёныя’

Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, якое адзначаецца 8 верасня, — адно з самых старажытных марыйных святаў.

Подробнее...

8 жніўня ў Касцёле адзначаецца ўспамін святога Дамініка, заснавальніка Ордэна Братоў Прапаведнікаў. Зазірнем у мінулыя стагоддзі, каб крыху пазнаёміцца з жыццём гэтага вялікага святога. Паблукаем у думках па сонечных вуліцах Балоньі, дзе ён распачынаў сваю апостальскую дзейнасць...

Подробнее...

Пра кнігу Рэнэ Ларантэна «Жыццё Катрын Лябурэ»
(выдавецтва «Pro Christo», 2014).

Подробнее...

Святая Джанна Берэтта Молла, успамін якой адзначаецца 28 красавіка, з’яўляецца апошняю па часе святою, вынесенаю да алтара папам Янам Паўлам ІІ. Яна павінна стаць асабліваю апякункаю для людзей нашага часу, калі, з аднаго боку, так шмат матуляў з вялікаю любоўю прысвячаюць сябе сям’і, а з другога — калі мы становімся сведкамі масавага забойства ненароджаных дзяцей.

Подробнее...

Агата — з грэцкай мовы: agathe — азначае добрая, цудоўная.

Святая Агата — адна з самых папулярных і шанаваных яшчэ са старажытных часоў дзяўчaт-мучаніц. Слава пра яе дайшла да нашага часу, хоць пра яе жыццё мы ведаем няшмат, а тое, што апавядаюць нам старыя паданні,  больш змяшчае ў сабе легендаў, чым дакладных звестак. Мы можам толькі здагадвацца, што Агата паходзіла са знакамітага і багатага роду з Сіцыліі (сённяшняя Катанія). Яшчэ ў юнацтве яна прыняла хрысціянскую веру. Вырашыўшы застацца ў чыстасці, адмовілася выйсці замуж за прэфекта Катаніі.

Подробнее...

Імя святога Блажэя вядома католікам дзякуючы таму благаслаўленню, якое ўдзяляецца на яго свята. У час благаслаўлення святар, трымаючы ў руках дзве скрыжаваныя свечкі, моліцца: "Няхай Бог праз заступніцтва святога мучаніка Блажэя вызваліць цябе ад усялякіх хваробаў горла і ад усялякага зла".

Подробнее...

Ян ХХІІІ увайшоў у гісторыю як «Добры папа Ян», або «Ян Добры». У гэтых азначэннях найлепш адлюстраваны яго асабісты стыль быцця і служэння: ён быў чалавекам, які выпраменьваў евангельскую дабрыню і Божы супакой. У юнацкім узросце ў сваім духоўным дзённіку ён запісаў тэкст, які наступныя пакаленні назвалі «Дэкалогам Яна ХХІІІ».

Подробнее...

З размовы кардынала Станіслава Дзівіша з кс. Ірэнэушам Скубісем

«...Усё маё святарскае жыццё звязана з асобаю Яна Паўла ІІ. Аднак цяпер я ўсё больш бачу, наколькі святасць напаўняла яго жыццё, у чым яна праяўлялася. Напрыклад, Святы Айцец ніколі не цэлебраваў святой Імшы раніцаю без папярэдняй падрыхтоўкі. Ён заглыбляўся ў разважанне, заўсёды рыхтаваўся перад святою Імшою хаця б 15 хвілінаў. І ніколі не заканчваў святой Імшы, не ўчыніўшы акту падзякі. Акрамя таго, ён не размаўляў з людзьмі перад святою Імшою.»

Подробнее...

Ідзі сваім шляхам да свабоды і жыцця

Св. Барбара яшчэ і сёння пабуджае многіх хрысціянаў 4 снежня, у дзень, калі адзначаецца яе ўспамін, па старым звычаі зразаць галінкі вішні і ставіць іх у збан з вадой. Тады яны будуць цвісці на свята Нараджэння Пана. Яны з’яўляюцца галінкамі любові, якія сярод халоднай зімы дапамагаюць ёй цвісці, саграваюць і змяняюць халодныя сэрцы.

Подробнее...

Галоўнаю мэтаю першай звычайнай кансісторыі, скліканай папам Францішкам 30 верасня, было вызначэнне даты кананізацыі двух благаслаўлёных папаў: Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Як і чакалася, Святы Айцец пастанавіў, што кананізацыя адбудзецца 27 красавіка 2014 года, калі паўсюдны Касцёл будзе адзначаць свята Божай Міласэрнасці, устаноўленае менавіта Янам Паўлам ІІ.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла