Артыкулы з цэтлікам ‘Святыя і благаслаўлёныя’

Праўда пра чатыры апошнія рэчы мае магутны і збавенны ўплыў на чалавечыя сэрцы, бо Дух Святы запэўнівае нас, што ніколі не саграшыць той, хто сур’ёзна над імі задумваецца. І сапраўды, хіба можа прывязацца да зямных дабротаў той, хто памятае, што ў хуткім часе яго не будзе на свеце, што пачынаючы ад Адама і да гэтага часу ніхто нічога не ўзяў з сабою ў магілу і што так будзе да сканчэння вякоў?

Подробнее...

(урыўкі з кнігі Хосэмарыя Эскрывы «Гэта Хрыстус праходзіць побач»)

«Ён — Валадар і горача прагне валадарыць у нашых сэрцах, у сэрцах Божых дзяцей. Але не будзем уяўляць Яго ўладу такою, якою ёсць улада людзей; Хрыстус не дамінуе, не жадае навязваць сваю волю, бо Ён “не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць” (Мц 20, 28).

Подробнее...

Да 100-й гадавіны з дня смерці благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча

Ксёндз Браніслаў Маркевіч быў выдатным душпастырам, цудоўным выхавацелем, пісьменнікам, нястомным апосталам цвярозасці, патрыётам і грамадзянінам. Больш за 6 гадоў таму Касцёл абвясціў яго благаслаўлёным, цалкам шчаслівым у Богу. <...> 29 студзеня 2012 года ў манаскай супольнасці святога арханёла Міхала распачаўся юбілейны год. Мы ўшаноўваем сотую гадавіну смерці яе заснавальніка — благаслаўлёнага ксяндза Браніслава Маркевіча. Гэты год будзе багаты на духоўныя і культурныя падзеі.

Подробнее...

Не дазволь цалкам запанаваць чалавечаму

Арханёл Міхал лічыцца найвялікшым з анёлаў. Яго імя азначае: «Хто як Бог?». Успамін арханёла Міхала, які адзначаецца 29 верасня, шануецца таксама і пратэстантамі. Менавіта да гэтага дня Ёган Себасцьян Бах стварыў кантату «І ўзнялася бітва». Бах апісвае нябесную барацьбу арханёла Міхала з сіламі цемры. Часта яго малююць з вагамі, на якіх ён усё ўзважвае. Таксама ён лічыцца абаронцам людзей.

Подробнее...

Прапануем вашай увазе познаёміцца з паходжаннем і значэннем імён Гертруда і Марцін. Таксама вы зможаце даведацца аб жыцці св. Гертруды і св. Марціна з Перу.

Подробнее...

«Я хачу падарыць вам рэцэпт святасці, — сказаў аднойчы святы, — па-першае, гэта радасць, па-другое — абавязкі, звязаныя з навучаннем і малітваю, па-трэцяе — уменне рабіць дабро для ўсіх». Няхай гэты наказ святога Яна Боска, які наведаў Беларусь у рэліквіях, дакранецца да самых чулых струнаў нашых душаў і абудзіць у іх жывую мелодыю на хвалу Божую.

Подробнее...

Сёлета 1 жніўня спаўняецца 70-я гадавіна расстрэлу адзінаццаці сясцёр назарэтанак з Наваградка, якія беатыфікаваны Янам Паўлам ІІ у 2000 г.
Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца ў Наваградку 1 жніўня, дзе а 10-й гадзіне ў касцёле Перамянення Пана (фара) будзе служыцца святая Імша.

Подробнее...

Імя «Анзэльм» азначае «абаронены багамі». Св. Анзэльм, паводле словаў яго біёграфа, св. Эдмара, быў вядомы як вельмі прыязны чалавек. Характэрнаю для яго была «тэалогія, прасякнутая малітваю», — гэта фармуліроўка дзякуючы яму стала ўстойлівым паняццем.

Подробнее...

Успамін св. Цэцыліі адзначаецца 22 лістапада. Цэцылія лічыцца апякункаю касцёльнай музыкі, але яна не мела дачынення да музыкі, якая выконвалася на інструментах. Яна, хутчэй, прыслухоўвалася да нячутнай музыкі, што загучала ў ёй дзякуючы Хрысту, — музыкі Божай любові, музыкі, якая нячутнае робіць чутным і адчыняе акно ў неба. Кожная сапраўдная музыка не толькі цешыць сэрца, але і дазваляе загучаць нячутнаму.

Подробнее...

Гістарычных звестак пра св. Вераніку мы не ведаем. Але легенды, якія пра яе апавядаюць, бяруць свой пачатак з першых гадоў Касцёла. Ужо ў IV стагоддзі яе шанавалі як святую. Успамін св. Веранікі адзначаецца 4 лютага. Імя «Вераніка» азначае «сапраўдны вобраз». Паводле легенды, св. Вераніка была той жанчынаю, якую Езус ацаліў ад крывацёку, такім чынам, гэта яна — тая жанчына, якая цалкам страціла ўсе магчымасці для таго, каб зведаць міласціну і любоў.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла