Артыкулы з цэтлікам ‘Святы і ўрачыстасці’

З Велікоднаю нядзеляю, якая з’яўляецца найбольшаю ўрачыстасцю літургічнага года, і са святкаваннем Велікоднага перыяду звязаны разнастайныя праявы народнай пабожнасці. Усе яны з’яўляюцца выразам праслаўлення новага стану і хвалы Уваскрослага Хрыста, а таксама Яго Боскай моцы, што сыходзіць з перамогі над злом, смерцю і грахом.Ужо ў старажытнасці адзначэнне Вялікадня доўжылася пяцьдзесят дзён. Гэтыя дні належыць святкаваць з радасцю і весялосцю як адзін святочны дзень.

Подробнее...

Найвялікшая таямніца хрысціянскай веры — змёртвыхпаўстанне Хрыста. Ужо больш за 2000 гадоў Касцёл нязменна абвяшчае праўду аб тым, што гэта «дзень, які даў нам Пан! Будзем жа радавацца ў ім і весяліцца!». Характар гэтага дня і ўсіх яго таямніцаў заключаны ў габрэйскім тэрміне «Аллелюя».

Подробнее...

Таямніца Божага Нараджэння, якое мы неўзабаве будзем святкаваць, мае ў сабе праўду аб тым, што другая Божая Асоба сталася чалавекам, каб у людскім целе здзейсніць збаўленне чалавечага роду за грэх Адама і за грахі яго патомкаў: «А Слова сталася целам і пасялілася між намі» (Я 1, 14).

Подробнее...

Штогод мы з нецярпеннем чакаем велікодных святаў, рыхтуючыся да іх, як можам, на працягу Вялікага посту, каб годна і радасна стаць перад Панам у дзень самай вялікай урачыстасці хрысціянскага свету, у Вялікдзень. Але ці задумваемся мы пра сваю сапраўдную годнасць, якой адарыў нас Пан Бог, ці ўсведамляем сапраўдную прычыну пасхальнай радасці — ні з чым не параўнальны цуд нашага збаўлення, — ці праслаўляем справы Божай любові? Прапануем нашым чытачам разважанні айца і доктара Касцёла св. Грыгорыя Назіянзскага.

Подробнее...

Кожная каталіцкая сям’я ў перыяд Адвэнту пачынае рыхтавацца да Божага Нараджэння. Добра, калі бацькі паважаюць традыцыі і погляды Касцёла, але кепска, калі рэлігійным выхаваннем дзіцяці займаюца толькі хросныя бацькі ці ўвогуле бабуля з дзядулем або нават не займаецца ніхто. Усе малыя любяць і чакаюць свята Божага Нараджэння, але чаму? На гэтае пытанне бацькам  трэба адказаць шчыра ў першую чаргу самім сабе.

Подробнее...

Перажываючы перыяд радаснага чакання прыйсця Езуса Хрыста, напярэдадні ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі паспрабуем зазірнуць у Беззаганнае Сэрца Марыі, скарыстаўшыся для гэтага кнігай св. Людовіка-Марыя Грыньёна дэ Манфора «Трактат аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Панны Марыі. Падрыхтоўка да Валадарання Езуса Хрыста».

Подробнее...

Традыцыйна прыгожа, пры зборы вялікай колькасці вернікаў — моладзі, дзяцей, людзей старэйшага веку, а таксама ксяндзоў і сёстраў законных — прайшла 9 чэрвеня ў Віцебску ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста. 

Подробнее...

З ксяндзом Сяргеем Сурыновічам, пробашчам парафіі Божага Провіду ў вёсцы Слабодка, што на Браслаўшчыне, гутарыць Ірына Жарнасек


Праўдзівы пост — гэта аддаленне ад зла, кантраляванне сваёй мовы, утаймаванне гневу, утаймаванне пажадлівасці, зласлоўя, хлусні, абгавораў, сварлівасці. Таму ў дні посту неабходна надаваць асаблівую ўвагу малітве, удзелу ў набажэнствах, споведзі, прыняццю святой Камуніі, справам міласэрнасці.

Подробнее...

Верыць ва ўваскрасенне Езуса Хрыста для хрысціянаў азначае ўпэўненасць ў праўдзівасці словаў, якія здаюцца толькі прыгожаю мараю: «Любоў моцная, як смерць» (Пп 8, 6). У Старым Запавеце гэтае выказванне даецца ў кантэксце праслаўлення ўлады Эраса1. Аднак гэта ні ў якім разе не азначае, што мы можам проста адсунуць яго ў бок як перабольшванне, уласцівае гімнам. У бязмежнасці прэтэнзій Эраса, у гэтых ягоных, як здаецца, перабольшваннях і празмернасцях, на самай справе, знаходзіць увасабленне асноўная — так, менавіта асноўная — праблема чалавечага існавання, бо тут становіцца бачнаю сутнасць і ўнутраная парадаксальнасць любові: любоў патрабуе бясконцасці, непарушнасці; яна — нібы нейкі заклік, скіраваны да бясконцасці.

Подробнее...

18 верасня амаль усе святары Віцебскай дыяцэзіі, многія вернікі з розных парафій Віцебшчыны пілігрымавалі... у Расоны. Тут, на ўскрайку раённага цэнтра Віцебшчыны, адбылася падзея, якая, безумоўна, увойдзе ў гісторыю краю. Біскуп Віцебскі Ула­дзіслаў Блін на ўрачыстай святой Імшы асвяціў касцёл святога Язафата Кунцэвіча.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла