Артыкулы з цэтлікам ‘Стол Божага слова’

Чацвёртая нядзеля Вялікага посту, год А (30.03.2014)

Разам з айцом дамініканінам Браніславам Дашкевічам OP мы разважаем пра духоўную фармацыю ў час Вялікага посту і спрабуем зразумець настаўленне, падрыхтаванае нам Евангеллем, каб пазбавіцца ад уласнай духоўнай слепаты.

Подробнее...

Хто з нас не памятае з дзяцінства казак пра жывую ваду, якая ацаляе раны, вылечвае хваробы і нават ажыўляе памерлых? Хто б не хацеў заўжды мець з сабою бутэлечку такой вады? Разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра тое, што для нас ёсць гэтая жывая вада і дзе можна яе ўзяць. 

Подробнее...

Разам з айцом дамініканінам Тамашам Мікам OP мы разважаем пра блізкасць нашых адносінаў са Стварыцелем і Збаўцам. Што мы сапраўды ведаем пра Яго? А можа, мы падобныя да Апосталаў, якія, нібы ведаючы Хрыста, спалохаліся і не пазналі Яго падчас Перамянення? Боязь Божая — не страх перад Богам. Хрыстус заклікае не баяцца Яго...  

Подробнее...

Разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра спакусы, якія ўваходзяць у нашае жыццё з мэтаю апанаваць нашую волю і пазбавіць нас здольнасці любіць. Як калісьці злы дух прапанаваў Хрысту прадаць Бога за бохан хлеба, так і сёння ён прыходзіць да нас з гэткаю ж прапановаю. Як здолець супрацьстаяць яму? 

Подробнее...

Напярэдадні Вялікага посту разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OPы мы разважаем над тым, як ажыццявіць заклік да Божага Валадарства ў штодзённым жыцці. Як учыніць так, каб нашая вера не абмяжоўвалася толькі ранішняй ды вечаровай малітвай і маленькімі жэстамі дабрачыннасці? 

Подробнее...

Разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем над адным з самых вядомых урыўкаў са Святога Пісання. Часта з дапамогаю менавіта гэтых словаў зламыснікі спрабуюць маніпуляваць хрысціянамі: «Ты ж вернік, дык падстаў шчаку...». Часта менавіта гэтыя словы выклікаюць у хрысціянаў абурэнне і неразуменне. Што ж гэта значыць — падставіць другую шчаку таму, хто цябе ўдарыў? 

Подробнее...

Шостая звычайная нядзеля, год А

Разам з айцом дамініканінам Тамашам Мікам OP мы ў чарговы раз разважаем над пытаннем жыццёвага выбару — самым важным пытаннем. Кажучы, што выбіраем Хрыста, ці гаворым мы праўду? Або звяртаемся да Яго толькі ў самых выключных сітуацыях і забываемся, выходзячы з касцёла пасля Імшы?

Подробнее...

Пятая звычайная нядзеля, год А. 

Сёння разам з айцом Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем над нялёгкай задачай, з якою чалавек, на першы погляд, справіцца няздольны. Аднак нават у выкананні самых цяжкіх справаў нам здольная дапамагчы Божая ласка.

Подробнее...

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем над складанаю тэмаю, якая патрабуе глыбокага разважання і аналізу сваёй душы: наколькі мы, хрысціяне, у глыбіні сэрца застаемся язычнікамі, як часта мы супраціўляемся Богу замест таго, каб супрацоўнічаць з Ім…

Подробнее...

Згадзіцеся, страшна ведаць усю праўду пра счбе, так жа страшна, як зазіраць на антрэсолі або ў далёкія куты ў шафе — вядома, што знойдзецца там шмат пылу, прыбраць які ўсё не даходзяць рукі, бо гэта непрыемна. Аднак прыбірацца і ў хаце, і ва ўласнай душы неабходна. Разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP сёння мы разважаем пра пакаянне — спосаб прыбрацца ва ўласным жыцці і не баяцца праўды пра сябе саміх.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла