Артыкулы з цэтлікам ‘Стол Божага слова’

У рубрыцы «Стол Божага слова» прапануем разам з айцом Пятром Рудкоўскім ОР паразважаць над Евангеллем на трыццатую звычайную нядзелю. Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея 22, 34–40.

Подробнее...

У рубрыцы «Стол Божага слова» прапануем разам з айцом Тамашам Мікам ОР паразважаць над Евангеллем на дваццаць дзевятую звычайную нядзелю. Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея 22, 15–21.

Подробнее...

У рубрыцы «Стол Божага слова» прапануем разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам паразважаць над Евангеллем на дваццаць восьмую звычайную нядзелю. Чытанне святога Евангелля паводле Марка 22, 1–14.

Подробнее...

У рубрыцы «Стол Божага слова» прапануем разам з айцом Крыштафам Коц’янам ОР паразважаць над Евангеллем на дваццаць сёмую звычайную нядзелю. Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея 21, 33–43.

Подробнее...

Дваццаць чацвёртая звычайная нядзеля, год С. 

Губляцца — гэта страшна. Блукаць — гэта цяжка. Ніхто не любіць тужыць, ад’язджаючы некуды далёка і пакідаючы тых, каго любіць. Але калі не пакідаеш блізкіх — не адчуеш слодыч тугі па іх і радасць вяртання. Разам з дамініканінам айцом Тамашам Мікам ОР паразважаем аб тым, чаму бывае добра губляцца час ад часу і калі туга можа прынесці радасць.

Подробнее...

Дваццаць трэцяя звычайная нядзеля, год С.

Кожны з нас шмат разоў чуў, што? каб змяніць свет, трэба пачаць з сябе. Разам з дамініканінам айцом Крыштафам ОР мы разважаем пра тое, як адно слова можа зламаць глыбока ўкаранёны стэрэатып, прымусіць убачыць праблему ў зусім іншым святле і дапаможа выйсці з замкнёнага кола, каб перажыць сапраўднае навяртанне.

Подробнее...

Дваццаць другая звычайная нядзеля, год С. 

«Ведай, каток, свой куток» — усе мы знаёмыя з гэтай народнай мудрасцю, але не заўжды правільна яе разумеем. Нам здаецца, што гэткія словы неяк прыніжаюць, маўляў: «Няўжо я не прыдатны да большага?» Але як жа гэта важна — знайсці і заняць у жыцці менавіта сваё месца! Пра гэтую праблему і пра тое, што перашкаджае нам яе вырашыць, разважаем з айцом дамініканінам Раманам Шульцам ОР.

Подробнее...

Дваццаць першая звычайная нядзеля, год С. 

Кажучы «Гэта несправядліва!», што кожны з нас мае на ўвазе? Якімі крытэрыямі справядлівасці мы карыстаемся ў сваім жыцці? Хрыстус сказаў, што Нябеснага Валадарства не атрымаюць тыя, хто чыніць несправядлівасць, дык што ж Ён меў на ўвазе? Разам з айцом Міхалам Ермашкевічам ОР мы паспрабуем разабрацца ў гэтым пытанні.

Подробнее...

Разам з айцом Паўлам Мажэйкам ОР мы разважаем над словамі Хрыста, якія вельмі складана прыняць і зразумець нам, сучасным хрысціянам. Гэта суровыя словы, цяжкія словы аб раздзяленні, супраціве, барацьбе. Нам страшна выходзіць за надзейныя дзверы касцёла ў свет, каб пачаць гэтую барацьбу, але Хрыстус ніколі не заклікаў сваіх вучняў замкнуцца, наадварот, Ён казаў: «Ідзіце і абвяшчайце Евангелле». Нават калі ў пэўны момант мы застанемся ў адзіноце.

Подробнее...

Святы Аўгустын казаў: «Пане, не будзе спакойным чалавечае сэрца, пакуль не спачне ў Табе». З айцом дамініканцам Крыштафам Коц’янам ОР мы разважаем над тым, чаму мы не можам знайсці супакою ў жыцці, і задумаемся, чаго насамрэч прагнуць нашыя сэрцы нават у самыя шчаслівыя хвіліны.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла