Артыкулы з цэтлікам ‘Сямейнае жыццё’

У выдавецтве «Pro Christo» выйшла кніга, прысвечаная тэме сямейнага жыцця: «Диалог как путь духовности в супружестве и не только» («Дыялог як шлях духоўнасці ў сужэнстве і не толькі»). Аўтар кнігі — Ежы Гжыбоўскі разам са сваёй жонкай Ірэнай ў 1977-78 гадах заснавалі ў Польшчы рух «Сужэнскія сустрэчы», галоўная мэта якога — дапамагаць сужэнскiм парам умацоўваць сужэнства дзякуючы дыялогу. Больш, чым трыццацiгадовы вопыт працы паказаў, што «Сужэнскiя сустрэчы» дапамагаюць сужэнцам не толькі падчас крызісу. Рух існуе ў Літве, Латвіі, Расіі, Румыніі, Украіне, Казахстане, а з 2003 года ён пашыраецца і ў Беларусі.

Подробнее...

Любоў і ўзаемаразуменне ў сям’і — гэта вялікае шчасце. Але адносіны і любоў неабходна дасканаліць. Цудоўнай нагодай для ўмацавання сям’і з’яўляюцца і розныя святы.

Подробнее...

Выдавецтва «Pro Christo» прапануе ўвазе чытачоў выданне катэхізіса, прысвечанага тэме сямейнага жыцця. Катэхізіс быў падрыхтаваны напярэдадні Восьмай сусветнай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца ў Філадэльфіі 22–27 верасня 2015 года.

Подробнее...

Калі спытацца, з якога ча­су можна гаварыць пра дзіцячую годнасць, пра павагу да дзіцяці, то я адказала б: з моманту зачацця. Адносіны да дзіцяці вызначаюцца тым, наколькі яно жаданае для бацькі і маці, наколькі яны гатовыя да бацькоўства.

Подробнее...

Аб шкоднасці ўжывання алкаголю напісана шмат кніг, але выданняў, якія распавядаюць пра праблему злоўжывання алкаголю цяжарнымі жанчынамі, безумоўна, замала. Дапускаем, што шмат каму ўвогуле невядомы англійскі тэрмін Fetal Alcohol Syndrome (фетальны алкагольны сіндром (ФАС), або алкагольны сіндром плода), які можна перакласці на нашу мову наступным чынам — пасляалкагольнае пашкоджанне плода. ФАС — гэта спалучэнне прыроджаных псіхічных і фізічных дэфектаў, якія ўпершыню праяўляюцца пры нараджэнні дзіцяці і застаюцца ў яго на ўсё жыццё.

Подробнее...

Дзеці, як вядома, гэта не толькі кветачкі жыцця, але часам і сапсаваныя нервы дарослых. Дзеці ў касцёле — не выключэнне. Кожны час ад часу становіцца сведкам ці ўдзельнікам сітуацыі, калі неспакойнае дзіця сваімі паводзінамі перашкаджае вернікам маліцца падчас святой Імшы. Па­-рознаму ў гэтых сітуацыях рэагуюць і бацькі: ад спробаў жорстка падавіць «бунт на караблі» да здзіўлення незадаволенасцю дарослых — яно ж малое, што вы ад яго хочаце?

Подробнее...

Даваць дзецям добры прыклад — абавязак бацькоў. У гэтым бывае вельмі шмат занядбанняў. Сумна, што дзеці часта вырастаюць у маральнай цемры, але дрэнны прыклад бацькоў таксама памнажае шмат зла. Калі некаторыя дзеці хочуць збавіцца, то мусяць ісці да гэтай мэты шляхам, які цалкам адрозніваецца ад шляху іх бацькоў.

Подробнее...

Калі вы хочаце ўдасканаліць сваё духоўнае жыццё падчас посту, лепшае месца для гэтага — менавіта тое, дзе вы знаходзіцеся.

Подробнее...

Нельга спазнаць чалавека, яго радасці і клопат, не прымаючы ўдзелу ў яго жыцці. Часта знешне моцныя і шчаслівыя людзі чакаюць нашай дапамогі і падтрымкі, перажываюць сямейныя трагедыі і хваробы ў поўнай адзіноце. І толькі Бог ніколі не пакідае сваіх дзяцей.

Подробнее...

Сёння Паўліку Дэмскаму 6 гадоў. Ён прыгожы, здаровы, разумны і вельмі дапытлівы хлопчык. Яго цікавіць усё, на што б ён ні паглядзеў. Бацькі старанна адказваюць на ўсе ягоныя: «Чаму? Як? Дзе? Калі?..»

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла