Артыкулы з цэтлікам ‘Сямейнае жыццё’

«Тралейбус, кандуктар правярае білеты, жанчына бальзакаўскага ўзросту дастае з кашалька праязны. Не падглядваю, проста выпадкова погляд трапляе на фотакартку маленькага хлопчыка. Мабыць, яе сын, можа цяпер ужо дарослы... І чарговы раз узнікае пытанне: сям’я — гэта не толькі дзеці, няўжо вы мужоў сваіх не любіце? Я не веру, што жонкі не любяць мужоў, але пачынаю падазраваць, што дзяцей любяць больш. Асабіста я не супраць, каб мая жонка любіла нашых дзяцей больш, чым мяне, хоць і дзіўна гэта гучыць: любіць больш альбо менш...»

Подробнее...

Ну што ж, заручыны адбыліся. Праз некаторы час прыйдзе жаданае вяселле. Як з найбольшай карысцю для сябе і свайго нарачонага правесці гэтыя дні, на што звярнуць увагу і як стаць лепшым? Над гэтымі пытаннямі спецыяльна для вас, шаноўныя чытачы «Моладзевага кварталу», мы папрасілі паразважаць сямейнага кансультанта з Польшчы, псіхолага, чалавека з 30-гадовым сямейным стажам, шчаслівага мужа і бацьку траіх дзяцей Яцака Пулікоўскага.

Подробнее...

У магазін «Духоўная кніга», што на вуліцы Багдановіча, 25, аднойчы зайшла жанчына і са смуткам сказала, што яе сын з нявесткаю вырашылі разысціся. Яна прасіла параіць літаратуру па праблемах сужэнства. Прадавец прапанавала набыць кнігу вядомага сямейнага псіхолага Яцака Пу­лікоўскага. Пазней жанчына прыйшла, каб падзякаваць су­працоўнікам «Духоўнай кнігі», паведаміўшы, што пасля та­го як «дзеці» прачыталі кнігу, яны перадумалі ісці на развод.

Подробнее...

Жанну Заблоцкую я сустракаю ў касцёле. Мы разам молімся святы Ружанец перад Імшой. Яна і раней прыходзіла ў касцёл з хлопчыкам Максімам. Цяпер Жанна прыходзіць на святую Імшу з Максімам і Андрэем. Гэта яе пляменнікі, над якімі Жанна мае апякунства, дзеці яе роднага брата Яна, які загінуў у пажары. Мы размаўляем з Жаннай на стадыёне. Сядзім на лаўцы. Міма нас ідуць людзі, якія ведаюць Жанну, — яна на гэтым стадыёне праводзіла шмат часу, была кандыдатам у майстры спорту па лёгкай атлетыцы, але спорт давялося пакінуць па стане здароўя: лекар перад спаборніцтвам паслухаў яе сэрца і не дапусціў.

Я прашу Жанну расказаць пра сваю сям’ю, якая павялічылася адразу на двух чалавек, падлеткаў, з якімі і ў родных бацькоў звычайна бываюць праблемы.

Подробнее...

Сёння ўсынаўленне дзіцяці стала амаль што ўнікальнаю з’яваю. Дзяцей бяруць у апеку, афармляюць у прыёмную сям’ю, а вось усынаўляюць толькі адзінкі. Сярод такіх «адзінак» — сям’я Арцішэўскіх з Мінска. А згоду на гэты матэрыял яны далі толькі з той надзеяй, што іх прыклад дапаможа хоць некаму пераадолець страх перад усынаўленнем.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла