Артыкулы з цэтлікам ‘У выдавецтве «Pro Christo»’

Пра другую з шасці кніг рэкалекцыйных разважанняў айца Юзафа Аўгустына SJ, якія абапіраюцца на «Духоўныя практыкаванні» св. Ігнацыя Лаёлы.

Подробнее...

У сярэдзіне снежня, падчас падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння, у Віцебску адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання «Дзённіка» святой сястры Фаўстыны Кавальскай ZMBM. Сімвалічна, што прэзентацыя ў Віцебску праходзіла менавіта ў касцёле Езуса Міласэрнага.

Подробнее...

Пра кнігу кс. Яна Твардоўскага «Ад вуха да вуха. Пра ўсмешку і радасць» (Мінск, «Pro Christo», 2014).

Несумненна, многія маленькія чытачы ўжо паспелі палюбіць кнігу кс. Яна Твардоўскага «Першая Камунія з белым бантам», якая летась выйшла ў нашым выдавецтве ў перакладзе на беларускую мову Ірыны Жарнасек. Шчыры і даверлівы тон апавядальніка, яго ўменне даступна і проста гаварыць пра складаныя тэалагічныя праблемы хутка заваёўваюць сэрцы не толькі самых малодшых чытачоў, але і дарослых. Таму радаснаю навінаю для ўсіх нас з’яўляецца выданне наступнай кнігі дзіцячых апавяданняў кс. Яна Твардоўскага на беларускай мове — «Ад вуха да вуха. Пра ўсмешку і радасць».

Подробнее...

Чарговае выданне малітоўніка складаецца з асноўных малітваў на беларускай мове, літаній, набажэнстваў і спеваў, а таксама кароткага катэхізіса і парадку святой Імшы.

Подробнее...

У выдавецтве «Pro Christo» убачыла свет незвычайнае выданне (кніга з двума DVD-дыскамі), прысвечанае адной з найбольш выбітных асобаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі — кардыналу Казіміру Свёнтку, 100-годдзе якога мы адзначаем 21 кастрычніка.

Подробнее...

Нядаўна ў выдавецтве «Pro Christo» пабачыў свет «Дзённік» святой сястры Фаўстыны Кавальскай на беларускай мове ў перакладзе Крыстыны Лялько. Выхаду гэтае кнігі даўно чакалі беларускія вернікі. І не дзіўна, бо яна з’яўляецца бест­селерам сусветнай містычнай літаратуры. Гэта адначасова захапляльная гісторыя адносінаў душы з Богам і падручнік цярпення, пакоры ды малітвы, шчодрае аб’яўленне Божай міласэрнасці і кніга-гімн на яе хвалу.

Подробнее...

Малітоўнік «Воля Божая — асвячэнне вашае» выдадзены па ініцыятыве Місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» (Салезіяне ў Беларусі). У яго ўвайшлі  набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, да Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, да Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, малітвы, навэнны і літаніі да св. Юзафа, св. Яна Боска, св. Францішка Сальскага, св. Марыі Даменікі Мадзарэлла, св. Дамініка Савіа і шматлікіх іншых салезіянскіх святых і благаслаўлёных.

Подробнее...

Пра кнігу Рэнэ Ларантэна «Жыццё Катрын Лябурэ»
(выдавецтва «Pro Christo», 2014).

Подробнее...

Пра кнігу Францішка Зіга SJ «Уваскрослы Пан і веруючыя ў імя Яго» (выдавецтва «Pro Christo», 2014)

Сярод усіх кніг Святога Пісання для многіх з нас самаю незразумелаю і таямнічаю з’яўляецца «Апакаліпсіс святога Яна». «Нават шматлікія апублікаваныя да гэтага часу каментарыі да яе і манаграфіі аказаліся не ў стане здавальняюча растлумачыць гэтую таямнічую кнігу», — піша Францішак Зіг SJ у сваёй працы «Уваскрослы Пан і веруючыя ў імя Яго», якая нядаўна ўбачыла свет у выдавецтве «Pro Christo» ў перакладзе з польскай мовы на рускую, здзейсненым Ірынай Бурак. У кнізе чытачам прапануецца каментарый да першых трох главаў «Апакаліпсіса святога Яна».

Подробнее...

Пра кнігу с. Нунэ Цітаян MSF «Жыццё і смерць» (выдавецтва «Pro Christo», 2014)

Жыццё і смерць — самыя важныя паняцці, якія хвалююць хрысціянства і і ўсе іншыя рэлігіі ў свеце. Нават няверуючыя людзі рана ці позна сутыкаюцца з пытаннямі, звязанымі з гэтымі таямнічымі з’явамі, і мусяць шукаць на іх адказы. Таму для ўсіх чытачоў цікаваю і запатрабаванаю будзе кніга «Жыццё і смерць» сястры Нунэ Цітаян MSF, манашкі Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, армянкі па паходжанні, якая нясе сваё служэнне ў Беларусі. Кніга выйшла ў серыі «Мая вера», якая была заснавана ў 2013 г. і ў якую ўвайшла папярэдняя кніга с. Нунэ Цітаян «Крыж і Пасха».

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла