Артыкулы з цэтлікам ‘У выдавецтве «Pro Christo»’

«Тваёй абароне аддаёмся...» — такі загаловак мае насценны каляндар на 2015 год, выдадзены ў выдавецтве «Pro Christo». 

Подробнее...

Па ініцыятыве айцоў езуітаў выдавецтва «Pro Christo» пачынае друкаваць рэкалекцыйныя разважанні айца Юзафа Аўгустына SJ, якія грунтуюцца на «Духоўных практыкаваннях» святога Ігнацыя Лаёлы. Першая кніга з гэтай серыі — гэта «Исцеление от чувства обиды», фундамент рэкалекцый.

Подробнее...

Добрым дапаможнікам у гэтай справе для дзяцей будзе малітоўнік «Шчаслівыя чыстыя сэрцам». Нездарма за аснову назвы гэтае кнігі ўзятыя словы аднаго з благаслаўленняў Езуса, прамоўленых падчас Казання на гары. Сэрца дзіцяці — чыстае ў сваім духоўным харастве. Аднак нельга пагадзіцца з тымі, хто з жадання растлумачыць гэтую алегорыю параўноўвае дзіцячае сэрца з «чыстым лістом паперы», на якім дарослыя могуць напісаць што заўгодна.

Подробнее...

Святы Ян Павел ІІ пакінуў вельмі вялікую духоўную і інтэлектуальную спадчыну: энцыклікі, адгартацыі, апостальскія лісты, біяграфічныя кнігі... Некаторыя з гэтых твораў Вялікага Папы ў розныя гады былі перакладзеныя на беларускую мову. Прапануем вашай увазе агляд беларускамоўнай спадчыны святога Яна Паўла ІІ.

Подробнее...

Разважанні Крыжовага шляху

"Нашая любоў — Езус, нашае жыццё — Езус, нашае ўсё — Езус. Будзем спадарожнікамі Езуса на ўсіх Ягоных шляхах", — пісала святая Марыя дэ Маціяс, заснавальніца Супольнасці Сясцёр Адаратарак Крыві Хрыста. Ідучы за гэтаю духоўнаю парадаю, прапануем вам разважанні Крыжовага шляху паводле малітоўніка "Адкупіў Ты нас, Пане, сваёю Крывёю" (Мінск, "ПРО ХРЫСТО", 2009), у якім сабраныя малітвы на ўшанаванне Найдаражэйшай Крыві Хрыста.

Подробнее...

«Калі вы жывеце ў свеце, гэта не значыць, што Бог пра вас забыўся…»

Вясной у выдавецтве «Pro Christo» выходзіць новая кніга: першы пераклад на беларускую мову гамілій заснавальніка супольнасці Opus Dei святога Хосэмарыя Эскрывы «Хрыстус праходзіць побач». Гэта казанні, прамоўленыя айцом Хосэмарыя ў розныя гады з нагоды галоўных урачыстацяў літургічнага года.

Подробнее...

Чацвёртае выданне малітоўніка ўяўляе сабой зборнік усіх асноўных малітваў на беларускай мове, літаній, набажэнстваў і спеваў, а таксама ўключае кароткі катэхізіс і парадак святой Імшы.

Подробнее...

Запрашаем наведаць ХХІ Міжнародную кніжную выставу-кірмаш, якая праходзіць у Мінску з 5 да 9 лютага ў выставачным цэнтры БелЭкспа (вул. Я. Купалы, 27). Сярод мноства кніг на любыя густы вы знойдзеце і працы каталіцкага выдавецтва Pro Christo. Сярод іншага цікаваю будзе кніга польскага філосафа езуіта а. Юзафа Аўгустына «Чвэрць гадзіны шчырасці», паэтычны зборнік «Будслаў — прызнанне ў любові», дзіцячыя кнігі «...І няхай сабе вераб'і чырыкаюць» Ленэ Майер-Скуманц і «Першая Камунія з белым бантам» кс. Яна Твардоўскага.

Подробнее...

Пятнаццаць найпрыгажэйшых скульптурных выяваў Найсвяцейшай Марыі можна знайсці пад вокладкаю новага насценнага календара, падрыхтаванага ў выдавецтве «Pro Christo» і прысвечанага 20-годдзю часопіса «Ave Maria». У календары пададзены ўсе абавязковыя святы і ўрачыстасці, успаміны святых і благаслаўлёных, якія адзначаюцца ў Каталіцкім Касцёле, а таксама асноўныя даты праваслаўных святкаванняў.

Подробнее...

Такое пытанне, напэўна, задае сабе час ад часу кожны вернік. Задаў яго сабе аднойчы і Яраслаў Чапля, католік па веравызнанні і журналіст па прафесіі. Адказ напісаў на паперы. Што з гэтага атрымалася, можна прачытаць у яго кніжцы «Ці гатовы я памерці заўтра?», якая выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто».

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла