Артыкулы з цэтлікам ‘У выдавецтве «Pro Christo»’

Cярод навінак выдавецтва «Pro Christo» ў апошні час з’явіліся два насценныя календары на 2014 год. Як зазвычай, інфарматыўныя, якасна і прыгожа аздобленыя. Адзін з календароў прысвечаны перэгрынацыі копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай па дыяцэзіях Беларусі. Галоўным героем другога календара стаў кардынал Казімір Свёнтэк.

На следующей страничке можно изучить цены на козырьки от различных производителей.

Подробнее...

Марыйны месяц май стаў даволі плённым у дзейнасці выдавецтва «Pro Christo». У пэўнай ступені гэта звязана з правядзеннем шматлікіх акцый у жыцці Каталіцкага Касцёла: менавіта на гэты месяц прыпала святкаванне 75-й гадавіны кананізацыі святога Андрэя Баболі, пярэдадзень агульнабеларускай перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, штогоднія маёвыя набажэнствы і, па традыцыі, прыняцце дзецьмі першай святой Камуніі.

Подробнее...

Кніга «Апостал Палесся» падрыхтаваная з нагоды 75 гадавіны кананізацыі святога Андрэя Баболі. Тэксты паэмаў, у арыгінале напісаныя лацініцаю, падаюцца ў кнізе ў кірылічнай транскрыпцыі, а таксама ў выглядзе факсіміле машынапісных старонак са сшытка Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Гэтыя тэксты і іх багаты вобразны змест — яшчэ адно сведчанне таго, што Андрэй Баболя на працягу стагоддзяў заставаўся жывым у народнай памяці.

Подробнее...

З нагоды агульнабеларускай перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў выдавецтве «Pro Christo» падрыхтаваны малітоўнік «Маё пакліканне — гэта любоў», які ўяўляе сабой пераклад польскага выдання «Z ufnością i miłością. Módlmy się ze świętą Teresą od Dzieciątka Jezus» (Kraków, 2005).

Подробнее...

Разгортваючы першыя старонкі кнігі «Крыж і Пасха», я чакала, што сустрэну ў ёй чарговыя мудрагелістыя тэалагічныя разважанні пра сэнс Хрыстовага крыжа, цярпення і ўваскрасення. А наткнулася на поўны шчырасці аповед пра пошукі аўтарам — сястрой Нунэ Цітаян MSF — адказаў на пытанні, якія непакояць і адначасова натхняюць усе пакаленні чалавецтва з таго часу, як Хрыстус прыйшоў на зямлю і прыняў за ўсіх нас пакутлівую смерць.

Подробнее...

У выдавецтве «Про Хрысто» ў пачатку мая, акурат перад прыняццем дзецьмі Першай святой Камуніі, выйшла кніга для дзяцей ксяндза Яна Твардоўскага «Першая Камунія з белым бантам» у перакладзе Ірыны Жарнасек. Простаю моваю ў кнізе тлумачацца складаныя рэчы: што такое Эўхарыстыя, што гэта значыць — прымаць святую Камунію, як любіць Пана Бога.

Подробнее...

Маёвыя набажэнствы ўжо з XIII стагоддзя стала ўвайшлі ў традыцыю Каталіцкага Касцёла. На працягу ўсяго месяца мая вернікі збіраюцца на малітву ў касцёлах, капліцах і каля прыдарожных крыжоў, каб разам праслаўляць Маці Божую і прасіць Яе заступніцтва.

Подробнее...

Многія пакаленні вернікаў з Беларусі і нават замежжа выразна спазналі на ўласным духоўным вопыце, што Будслаў — месца асаблівай Божай ласкі, якое круглы год прыцягвае да сябе тысячы пілігрымаў. Людзей прыводзіць сюды моцная вера, і цалкам заканамерна, што ў іх узнікаюць дзясяткі пытанняў пра гісторыю самога мястэчка, вялізнай базылікі, пра паходжанне цудатворнага абраза Маці Божай і цуды, звязаныя з ім. Нярэдка вернікі просяць падказаць, адкуль можна пра ўсё гэта даведацца, дзе можна знайсці малітвы да Найсвяцейшай Панны, абраз якой знаходзіцца ў Нацыянальным санктуарыі Беларусі. 

Подробнее...

У кнізе змешчаны тэксты чатырох кананічных Евангелляў (паводле Мацвея, Марка, Лукі і Яна). Перад кожным Евангеллем падаецца кароткі ўступ, у якім распавядаецца пра гісторыю ўзнікнення Евангелля і яго адметнасці. У дадатку кнігі змешчаны каляровыя мапы Палестыны і Ерузалема ў часы Езуса Хрыста.

Подробнее...

кнігі «Аддаць жыццё сваё за братоў: З нагоды 70-й гадавіны мучаніцкай смерці кс. Вітальда Івіцкага» («Pro Christo», 2013). 70 гадоў назад у вядомым з-за мучаніцкай смерці Андрэя Баболі палескім гарадку Янаў (цяпер Іванава) адбылася вялікая трагедыя і здзейсніўся вялікі подзвіг: ксёндз Вітальд Івіцкі (1884–1943) аддаў сваё жыццё за іншага чалавека падчас расстрэлу гітлераўцамі 38-мі заложнікаў з Пінска.

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла