Артыкулы з цэтлікам ‘У выдавецтве «Pro Christo»’

Многія пакаленні вернікаў з Беларусі і нават замежжа выразна спазналі на ўласным духоўным вопыце, што Будслаў — месца асаблівай Божай ласкі, якое круглы год прыцягвае да сябе тысячы пілігрымаў. Людзей прыводзіць сюды моцная вера, і цалкам заканамерна, што ў іх узнікаюць дзясяткі пытанняў пра гісторыю самога мястэчка, вялізнай базылікі, пра паходжанне цудатворнага абраза Маці Божай і цуды, звязаныя з ім. Нярэдка вернікі просяць падказаць, адкуль можна пра ўсё гэта даведацца, дзе можна знайсці малітвы да Найсвяцейшай Панны, абраз якой знаходзіцца ў Нацыянальным санктуарыі Беларусі. 

Подробнее...

У кнізе змешчаны тэксты чатырох кананічных Евангелляў (паводле Мацвея, Марка, Лукі і Яна). Перад кожным Евангеллем падаецца кароткі ўступ, у якім распавядаецца пра гісторыю ўзнікнення Евангелля і яго адметнасці. У дадатку кнігі змешчаны каляровыя мапы Палестыны і Ерузалема ў часы Езуса Хрыста.

Подробнее...

кнігі «Аддаць жыццё сваё за братоў: З нагоды 70-й гадавіны мучаніцкай смерці кс. Вітальда Івіцкага» («Pro Christo», 2013). 70 гадоў назад у вядомым з-за мучаніцкай смерці Андрэя Баболі палескім гарадку Янаў (цяпер Іванава) адбылася вялікая трагедыя і здзейсніўся вялікі подзвіг: ксёндз Вітальд Івіцкі (1884–1943) аддаў сваё жыццё за іншага чалавека падчас расстрэлу гітлераўцамі 38-мі заложнікаў з Пінска.

Подробнее...

У кнігарні выдавецтва «Про Хрысто», шаноўны чытач, ты можаш пазнаёміцца з  новымі  хрысціянскімі выданнямі.

Подробнее...

У выдавецтве «Pro Christo» выйшаў паэтычны зборнік перакладаў выбраных вершаў Яна Твардоўскага — святара і паэта. 

Подробнее...

У выдавецтве «Про Хрысто» ў перакладзе з польскай мовы неўзабаве выйдзе кніга Лукаша Кубяка «Святая Імша. 100 пытанняў і адказаў». З дапамогаю Святога Пісання, асноўных дакументаў Касцёла, шматлікіх крыніцаў па гісторыі літургічных абрадаў, а таксама каментарыяў айцоў Касцёла і святых яе аўтар тлумачыць тэалагічны сэнс і значэнне літургічных абрадаў і сімвалаў, літургічнага начыння і іншых сакральных прадметаў і малітваў.

Прапануем увазе чытачоў урывак з гэтага новага выдання.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла