Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Інтэрв’ю’

«...Але Пан сказаў мне: даволі табе ласкі Маёй, бо сіла Мая здзяйсняецца ў слабасці». Гэтыя словы, якімі Пан Бог прамовіў да апостала Паўла (пар. 2 Кар 12, 9), становяцца вельмі зразумелымі пры знаёмстве з Андрэем Мікалаевым, які ўжо 16 гадоў  прыкуты да ложка. Нягледзячы на сваю фізічную немач, гэты чалавек уражвае неверагоднай моцай духу. Пасля свайго калецтва ён знайшоў у сабе сілы не толькі выжыць, але і аддана служыць Езусу Хрысту і Яго Найсвяцейшай Маці.

Подробнее...

З інтэрв’ю кардынала Казіміра Свёнтка («Наша вера», №3, 2009 год): «У пэўнай ступені сакрэтам майго святарства з’яўляецца маё стаўленне да матэрыяльных справаў. Маё жыццё з дзяцінства, а таксама ў школьныя і юнацкія гады праходзіла ў беднасці. А часта — у крайнім убостве, бо не хапала нават хлеба».

Подробнее...

Вось ужо 25 гадоў служыць Богу і людзям пробашч мёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата, біскупа і мучаніка, канонік капітулы віцебскай катэдры кс. прэлат Крыштаф Мянкіна. Аддаючы належнае заслугам святара ў справе душпастырства менавіта ў Мёрах, не абыдзем увагаю і зробленае ім падчас працы ў іншых парафіях, а разам даведаемся, наколькі спраўдзіліся за чвэрць стагоддзя спадзяванні і мары кс. Крыштафа адносна яго святарскага паклікання, як ён пачуваецца  ў часе сённяшнім, на ажыццяўленне якіх планаў і новых справаў з Божае апекі і ласкі ўскладае надзею ў будучыні.

Подробнее...

Вось ужо 12 гадоў католікі Беларусі маюць магчымасць удзельнічаць у святой Імшы, якая транслюецца кожную нядзелю ў прамым эфіры Беларускага радыё. Гэта вялікая Божая ласка для хворых людзей і тых, хто жыве далёка ад касцёла. Каб цэлебраваць св. Імшу па радыё, у мінскую архікатэдру прыязджаюць ксяндзы з розных парафій Беларусі і толькі ня­зменным застаецца той, хто тэхнічна дапамагае здзяйсняць гэтую святую справу: Аляксандр Міхайлавіч Хаменка, су­працоўнік Белтэлерадыёкампаніі, інжынер, начальнік участка перасовачных сродкаў.

Наш карэспандэнт сустрэлася з Аляксандрам Міхайлавічам адразу пасля нядзельнай святой Імшы ў радыёкласе, пад які абсталявана адно з памяшканняў у мінскай архікатэдры. Ён быў вельмі здзіўлены і сказаў, што ніякай цікавасці для нашага часопіса не мае. І тым не менш нам удалося з ім паразмаўляць.

Подробнее...

Пётр Глод — старшыня парафіяльнай рады віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага. Галава сям’і шчырых вернікаў, ад самага пачатку станаўлення парафіі — актыўны ўдзельнік усіх касцёльных справаў. Чалавек, для якога лягчэй добрую справу зрабіць, чым пра яе сказаць, які і фізічна ўмее працаваць, і неабходнасць душпастырскай працы разумее, і перспектыву развіцця парафіяльнай супольнасці добра бачыць. Пра каталіцкія карані старшыні рады, пра надзённыя справы парафіі ў святле Году веры і наогул рэлігійнага жыцця — наша інтэрв’ю.

Подробнее...

Касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне споўнілася 100 гадоў. У мястэчку прайшлі ўрачыстасці з гэтай нагоды, у якіх прынялі ўдзел ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка, біскуп Казімір Велікаселец і шматлікія госці з Польшчы і Аўстрыі, якія здзейснілі адмысловую пілігрымку, каб разам з вернікамі дзярэчынскай парафіі адзначыць угодкі іх святыні. Напярэдадні свята Міхась Скобла пагутарыў з пробашчам касцёла кс. Яўгенам Учкуронісам.

Подробнее...

З 1999 года, з дня заснавання ў Шуміліне каталіцкай парафіі (пазней — санктуарый) Маці Божай Фацімскай, дзейнічае тут кляштар Кангрэгацыі сёстраў міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля. Галоўная мэта кангрэгацыі — служэнне бедным праз аказанне ім неабходнай дапамогі падчас наведання па месцы жыхарства. Пра тое, як увасабляецца яна ў жыццё на Шуміліншчыне, пра формы працы з людзьмі, што маюць хра­нічныя праблемы са здароўем і адпаведна — з самаабслугоў­ваннем і сацыялізацыяй у грамадстве, наша размова з сястрой Юліяй Новікавай.

Подробнее...

З Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мішэлем Рэнеры гутарыць рэдактар часопіса «Ave Maria» Крыстына Лялько.

Подробнее...

Вядома, што вырвацца з секты неверагодна цяжка, тым больш, калі трапіў туды яшчэ ў дзяцінстве. Тут патрэбна асаблівая Божая ласка, а таксама цвёрдая воля самаго чалавека. Мікола Бадрусёў трапіў у секту мармонаў (царква Езуса Хрыста апошніх святых дзён) у 13 гадоў. З часам стаў прапаведнікам ідэяў гэтай рэлігійнай супольнасці. Але прыйшло пра­святленне. Восем гадоў таму ён прыняў каталіцкую веру і амаль ужо два гады актыўна займаецца апостальскай працай у Ле­гіёне Марыі. 

Подробнее...

Штогод на пачатку лета адны з нас пачынаюць планаваць, куды і калі яны сёлета вырушаць у пілігрымку, другія ж у лепшым выпадку адмоўчваюцца, у горшым пачынаюць даказваць, што хадзіць штогод аднымі і тымі ж дарогамі — толькі час марнаваць, а трэція проста паціху зайздросцяць, бо калі б мелі сілы, час, здароўе ці яшчэ штосьці неабходнае, то абавязкова выправіліся б у дарогу.

Што ж яна для нас азначае — пілігрымка да святых мясцінаў? Запытаем пры гэта ў саміх пілігрымаў.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла