Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Агляд прэсы’

Чытайце новы нумар часопіса «Ave Maria», прысвечаны пакліканню

Подробнее...

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца рэфератам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Тэалогія Фацімскіх аб’яўленняў і іх актуальнасць у наш час», з якім беларускі іерарх выступіў на сімпозіуме ў Жодзіне, прысвечаным 100-годдзю Фацімскіх аб’яўленняў. У матэрыяле А. Граеўскага «Папа, які хацеў спыніць вайну» гаворыцца пра папу Бэнэдыкта XV, на Пантыфікат якога прыпала Першая сусветная вайна і Фацімскія аб’яўленні.

Подробнее...

Выйшаў новы нумар часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай», які распавядае, што значыць — быць рыцарам.

Подробнее...

Запрашаем чытачоў часопіса «Ave Maria» паглыбіцца ў сэнс Фацімскай таямніцы праз матэрыялы майскага нумара, які цалкам прысвечаны 100-годдзю Фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай.

Подробнее...

«Навошта нам споведзь? Як часта трэба спавядацца?» - на гэтыя і іншыя пытанні дае адказ новы нумар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай»! Станавіцеся ягонымі аўтарамі і сябрамі!

Подробнее...

У 2017 годзе першы нумар часопіса «AveMaria» выйшаў у абноўленым фармаце.
У нумары 1–2 аўтары часопіса ўздымаюць пытанне пра сэнс цярпення ў жыцці хрысціяніна.

Подробнее...

Рэдакцыя часопіса прапануе чытачам паразважаць пра з’яўленне на свет Божага Дзіцяці ў кантэксце найважнейшай каштоўнасці на зямлі — дару жыцця.

Подробнее...

Чарговы нумар часопіса «Ave Maria» наскрозь пранізаны роздумам пра вечнасць, якая чакае чалавека пасля смерці

Подробнее...

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца матэрыяламі, у якіх чытачам прапануецца яшчэ раз задумацца над паняццем міласэрнасці: гэта развагі а. А. Шустака ОР «Пайсці на большае» і эсэ В. Буйвала «Вобраз добрага самараніна ў мастацкім асэнсаванні».

Подробнее...

па старонках майскага нумара часопіса «Ave Maria»

Паколькі месяц май традыцыйна прысвечаны ў Каталіцкім Касцёле асабліваму набажэнству да Найсвяцейшай Панны Марыі, часопіс «Ave Maria» прапануе сваім чытачам у майскім нумары паразважаць пра вытокі Марыйнага культу (на старонках часопіса друкуецца ўрывак з апостальскай адгартацыі Marialis cultus папы Паўла VI), а таксама пра асабістую малітву да Маці Божай (гл. артыкул «Марыя, верная любові…» а. Юрыя Кулая OCD у рубрыцы «Школа малітвы»). 

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла