Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці’

У гэтыя дні Адвэнту завяршылася чатырохгадовае служэнне арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці ў Беларусі. За гэты час ён стаў сапраўды блізкім усім нам, настолькі глыбока ён імкнуўся зразумець беларускіх вернікаў у кантэксце нашай гісторыі і культуры. Падчас развітальнай святой Імшы, якая адбылася ў архікатэдральным касцёле імя НПМ у Мінску, ён засведчыў, што з вялікім болем у сэрцы пакідае Беларусь.

Подробнее...

Салезіянін Аляксандр Яшэўскі прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мін­ска-Магілёўскай архідыя­цэзіі шаноўнага прэзбітэра Аляксандра Яшэўскага, члена Салезіянскай Кангрэгацыі (Таварыства св. Францішка Сальскага), які ў дадзены момант выконвае абавязкі дырэктара салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыя парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, даючы яму тытулярную біскупскую катэдру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 

Подробнее...

1 лютага ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксавэрыя ксёндз прэлат Юзаф Станеўскі, шматгадовы рэктар і выхавацель Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, прыняў біскупскае пасвячэнне. Галоўным пасвячаючым быў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, асістуючымі – Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Подробнее...

25 студзеня, у свята навяртання святога Паўла, у мінскай архікатэдры адбылося біскупскае пасвячэнне ксяндза Юрыя Касабуцкага, канцлера Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і пробашча мінскай парафіі св. Роха на Залатой Горцы. Гэта было другое біскупскае пасвячэнне ў сучаснай гісторыі мінскай архікатэдры пасля пасвячэння ў 1999 г. біскупа Кірыла Клімовіча, цяперашняга ардынарыя дыяцэзіі св. Юзафа ў Іркуцку. З таго часу прайшло паўтара дзясятка гадоў.

Подробнее...

18 студзеня ў катэдральным касцёле ў Віцебску падчас урачыстай Імшы адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі ксяндза Алега Буткевіча. Галоўным пасвячаючым біскупам быў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, асістуючымі — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Аляксандр Кашкевіч.

Подробнее...

15 кастрычніка Апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці разам з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам і біскупам Антоніем Дзям’янкам прыняў удзел у св. Імшы, прысвечанай V Нацыянальнай пілігрымцы сем’яў, якая адбылася ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта была першая малітоўная сустрэча новага нунцыя з беларускімі вернікамі.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла