Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Будслаў’

Паэт Янусь Малец прапанаваў на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові» верш-малітву «Беражы нас, Заступніца». «Верыцца, што знойдзецца з цягам часу кампазітар, які адчуе мелодыку ў тэксце, — адзначыў аўтар верша. — Другая страфа можа быць прыпевам».

Подробнее...

Сафія Меляшкевіч з пасёлка Мар’іна Пухавіцкага раёна даслала на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові» верш, прысвечаны гісторыі Будслава і цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Прапануем чытачам урывак з гэтага твора.

Подробнее...

Ядвіга Рай прапанавала на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові» уражанні і сведчанні пілігрымаў, сабраныя і запісаныя ёй падчас поснай пілігрымкі да Маці Божай Будслаўскай.

Подробнее...

Твор Ліліі Дарагуш папоўніў скарбонку песень, прысланых на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові». Побач з тэкстам у публікацыі змешчаны дасланыя аўтарам ноты песні.

Подробнее...

Вершы і песня Ядвігі Рай напоўнены разважаннямі, якія суправаджаюць пілігрыма на шляху да святыні. Аўтар распавядае пра тое, да чаго імкнецца сэрца пілігрыма, чаго шукае ў нялёгкай дарозе вадроўнік да Божых святыняў, і якія спадзяванні ён мае ў душы.

Подробнее...

Ядвіга Сячко даслала на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові» верш, у якім выказвае пачуцці ад сустрэчы з будслаўскаю святыняю і цудатворным абразом Маці Божай. Перажыванні аўтара напоўнены радасцю, прадчуваннем шчодрых Божых ласкаў, жаданнем умацаваць у сваім сэрцы жывую веру і заўсёды кіравацца ў жыцці праўдаю Хрыста.

Подробнее...

Соф’я Церах у сваім вершы дзеліцца пачуццямі і ўражаннямі ад перэгрынацыі абраза Маці Божай Будслаўскай па сем’ях парафіі. Гэты твор можна назваць вершаванай малітвай праз заступніцтва Найсвяцейшай Марыі.

Подробнее...

У вершах Альбіны Цярэшкі, дасланых на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові», выказваецца трывалая надзея на тое, што Маці Божая ніколі не пакіне сваіх дзяцей, якія давяраюць ёй свае просьбы, малітвы і спадзяванні.

Подробнее...

Конкурсны верш Яўгеніі Чакур, звернуты да Маці Божай Будслаўскай, напоўнены святочным настроем ад прабывання на ўрачыстасці ў Нацыянальным Санктуарыі Беларусі. Адначасова аўтар выказвае пажаданне, каб слава Маці Божай Будслаўскай і надалей цвіла ў беларускім краі.

Подробнее...

Песня «Валошкавае поле», дасланая на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові», прысвечана пілігрымаванню да Маці Божай Будслаўскай. Словы і музыку напісала Бажэна Буркас. Песню выконвае парафіяльны моладзевы музычны гурт «ARKOBALENO» з парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах. Публікацыя ўключае аўдыёфайл, дасланы самімі ўдзельнікамі конкурсу.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла