Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Будслаў’

Што ён азначае ў нашым жыцці, наш старажытны і адначасна заўсёды такі малады Будслаў? Старажытны, бо ведаем, што ягоная гісторыя сягае ажно ў XVII стагоддзе. А малады, бо калі мы прыязджаем альбо прыходзім у Будслаў, то чамусьці не думаем і не ўспрымаем яго як штосьці старадаўняе. Будслаў — гэта нашае сёння. А зрэшты, запытаем у тых, хто часта яго наведвае, для каго Будслаў стаў неад’емнай часткай біяграфіі.

Подробнее...

Многія пакаленні вернікаў з Беларусі і нават замежжа выразна спазналі на ўласным духоўным вопыце, што Будслаў — месца асаблівай Божай ласкі, якое круглы год прыцягвае да сябе тысячы пілігрымаў. Людзей прыводзіць сюды моцная вера, і цалкам заканамерна, што ў іх узнікаюць дзясяткі пытанняў пра гісторыю самога мястэчка, вялізнай базылікі, пра паходжанне цудатворнага абраза Маці Божай і цуды, звязаныя з ім. Нярэдка вернікі просяць падказаць, адкуль можна пра ўсё гэта даведацца, дзе можна знайсці малітвы да Найсвяцейшай Панны, абраз якой знаходзіцца ў Нацыянальным санктуарыі Беларусі. 

Подробнее...

Не, не чэрвеньска-ліпеньская, летняя, як гэта звычайна бывае з пілігрымкай да Маці Божай у Будслаў, а менавіта лютаўская, зімовая, і зрабіць яе я вырашыла не пешшу і за адзін дзень. Паехала з Мінска не цягніком, як гэта бывае са мною два разы на месяц, калі езджу на радзіму ў Параф’янава і прамінаю будслаўскія мясціны, а аўтобусам.

Подробнее...

Хачу распавесці пра адно здарэнне, якое адбылося са мною ў дзяцінстве. Мне было тады каля трох гадоў. У маёй дзіцячай памяці гэта здарэнне чамусьці не захавалася. Пра яго мне неаднойчы распавядала мама, таму пераказваю тое, што я пачуў з яе вуснаў, упрыгожыўшы трохі гэту гісторыю сваімі пазнейшымі ўражаннямі ад адкрыцця свету.

Подробнее...

11 кастрычніка 2012 г. распачынаецца Год веры, у які арганічна ўключаецца святкаванне 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Божай Маці ў Будслаў.

Подробнее...

Да 400-годдзя з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе

Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» абвяшчае конкурс на лепшы твор (верш, песню, эсэ, кароткае апавяданне), прысвечаны 400-годдзю з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе.

Творы просім дасылаць у рэдакцыю да 1 чэрвеня 2013 года. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя на ўрачыстасці ў Будславе.

Подробнее...

Да 400-годдзя з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе

Подробнее...

Знаёмства з пані Юзэфай Рачыцкай з Будслава адбылося праз маіх сяброў — легіянераў Марыі. Па закліку сэрца гэтыя людзі часам ездзяць з Мінска да Маці Божай Будслаўскай маліцца. 

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла