Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Біскуп Алег Буткевіч’

Католікі Віцебшчыны ўжо шмат год запар становяцца ўдзельнікамі і сведкамі Дзён хрысціянскай культуры, якія ладзяцца ў дыяцэзіі ў перыяд перажывання свята Божага Нараджэння. Спатканні,  выступленні прафесійных і самадзейных музычных і тэатральных калектываў, спеўных гуртоў, канферэнцыі, конкурсы — усё гэта звыклыя імпрэзы, што дэманструюць  творчыя набыткі жыхароў Прыдзвіння, а разам з тым сведчаць пра далучанасць да іх вернікаў рэгіёна.

Подробнее...

12 лістапада ў галоўнай віцебскай святыні — катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага — адбылася  супольная літургія вернікаў і душпастыраў парафій грэка-каталіцкага і каталіцкага абрадаў, прымеркаваная да ўрачыстасці святога Язафата.  Службу паводле ўсходняй традыцыі ў гонар Язафата Кунцэвіча, які з’яўляецца нябесным Апекуном Віцебскай дыяцэзіі, цэлебравалі кіраўнік грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова а. Зміцер Грышан, а. Аляксандр Шыбека і а. Аляксандр Шаўцоў, дыякан Аляксей Варанко. Прыгожая літургія на ўспамін колішняга біскупа Віцебскага, а пазней — арцыбіскупа Полацкага, абраз якога ад нядаўняга часу ўпрыгожвае будынак катэдры, сталася сведчаннем і адзінства касцёла, і яднання вернікаў. 

Подробнее...

У сярэдзіне снежня, падчас падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння, у Віцебску адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання «Дзённіка» святой сястры Фаўстыны Кавальскай ZMBM. Сімвалічна, што прэзентацыя ў Віцебску праходзіла менавіта ў касцёле Езуса Міласэрнага.

Подробнее...

У гэты дзень шмат чаго было ўпершыню: першыя святарскія пасвячэнні ў Оршы, першыя пасвячэнні з рук яшчэ нядаўна прызначанага біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, першыя святарскія крокі двух маладых людзей — марыянінаў Канстанціна Анашкі і Вадзіма Мізера… Шмат віншаванняў, кветак, прыгожых словаў, спеваў… І на тле ўсяго гэтага радаснага й шчаслівага ў душу асабліва запалі словы біскупа пра адказнасць.

Подробнее...

18 студзеня ў катэдральным касцёле ў Віцебску падчас урачыстай Імшы адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі ксяндза Алега Буткевіча. Галоўным пасвячаючым біскупам быў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, асістуючымі — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Аляксандр Кашкевіч.

Подробнее...

Пачатак года ў Касцёле ў Беларусі азнаменаваўся пасвячэннем трох новых біскупаў: ксяндза Алега Буткевіча — пробашча парафіі св. Антонія ў Віцебску, ксяндза Юрыя Касабуцкага — канцлера Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, і ксяндза-мансеньёра Юзафа Станеўскага — рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

добавить анкету проститутки нержавеющая сталь

Подробнее...

29 лістапада 2013 г. Святы Айцец Францішак прызначыў трох новых біскупаў, чым вельмі ўзбагаціў Каталіцкі Касцёл у Беларусі. Таму неабходна дзякаваць Богу і Пантыфіку, рашэннем якога выконваецца Божая воля, за гэтыя намінацыі, якіх мы ўсе чакалі з нецярплівасцю і якія ўмацуюць беларускі епіскапат».

Подробнее...

Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні трох новых біскупаў у Беларусі

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў трох новых біскупаў у Беларусі.

Паведамленне аб новых прызначэннях зроблена прэс-службай Святога Пасаду 29 лістапада 2013 г. у 12.00 паводле рымскага часу (14.00 паводле беларускага часу) і адначасова абвешчана ў адпаведных дыяцэзіях Беларусі.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла