Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Біскуп Аляксандр Кашкевіч’

«Біскуп — гэта знак прысутнасці Хрыста ў свеце», — напісаў Ян Павел ІІ у сваёй кнізе «Устаньце, хадзем!», таму прысутнасць біскупа сярод вернікаў Касцёла — гэта сапраўдны Божы дар, а для беларускіх вернікаў гэты дар набыў асаблівае значэнне, калі пасля трох пакаленняў пераследавання ў мясцовы Касцёл прыйшлі свае пастыры. 

Подробнее...

1 лютага ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксавэрыя ксёндз прэлат Юзаф Станеўскі, шматгадовы рэктар і выхавацель Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, прыняў біскупскае пасвячэнне. Галоўным пасвячаючым быў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, асістуючымі – Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Подробнее...

Кардынал Свёнтэк — гэта чалавек, які заўсёды ўмеў дадаць аптымізму кожнаму чалавеку. З найстарэйшым беларускім іерархам звязана цэлая эпоха пераследу, а затым — адраджэнне і развіццё Касцёла... Кардынал застанецца для нас сімвалам вернасці і адданасці Богу. Ён да канца застаўся верным свайму пакліканню, нягледзячы на шматлікія жыццёвыя выпрабаванні.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла