Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Біскуп Аляксандр Яшэўскі’

Калі гэты нумар рыхтаваўся да друку, нашу рэдакцыю наведаў біскуп-намінант Аляксандр Яшэўскі SDB. У адказ на словы віншаванняў ён сказаў:

— У першую чаргу маё сэрца перапаўняе сапраўды вялікая ўдзячнасць, таму што гэта вельмі вялікі дар, якім Бог адорвае чалавека — святара, законніка...

Подробнее...

Французскі шчыт падзелены на тры часткі срэбраным кантам. Першая частка зялёнага колеру з залатым якарам, увянчаным срэбранай зоркай-каметай з хвалістым хвастом; другая — блакітнага колеру з трыма пераплеценымі колцамі залатога колеру; трэцяя — чырвонага колеру з залатым шатром.

Подробнее...

Яго Эксцэленцыя мансеньёр Аляксандр Яшэўскі SDB

Нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у г. Смаргонь Гро­дзенскай вобласці. У 1991 г. паступіў у салезіянскую духоўную семінарыю ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім салезіянскім універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 г. склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кан­грэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. у Смаргоні.

Подробнее...

Салезіянін Аляксандр Яшэўскі прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мін­ска-Магілёўскай архідыя­цэзіі шаноўнага прэзбітэра Аляксандра Яшэўскага, члена Салезіянскай Кангрэгацыі (Таварыства св. Францішка Сальскага), які ў дадзены момант выконвае абавязкі дырэктара салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыя парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, даючы яму тытулярную біскупскую катэдру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла