Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Вера на штодзень’

Што гэта значыць — несці крыж у сэрцы? Змешчаны на покуце ў хаце — зразумела. Устаноўлены пры дарозе, на скрыжаванні, пры касцёле альбо капліцы, на могілках — таксама зразумела. Крыжык на шыі — таксама. Якія ж бы мы былі хрысціяне, калі б у нас не было ўсяго гэтага? Ды толькі калі б не было яго ў нашых сэрцах, Хрыстовага крыжа, чаго вартая была б тады ўся наша вера?

Подробнее...

Вось ужо чатыры гады я працую каталіцкім святаром на Беларусі. Па праўдзе кажучы, сам вучуся веры ў людзей, якія ніколі не мелі тэалагічнай адукацыі, але вельмі моцна адчуваюць прысутнасць Бога ў сваім жыцці. Сёння і хачу расказаць пра такіх людзей, а менавіта пра сям’ю Марыны і Рамана. Не так даўно гэтыя людзі перажылі вялікую трагедыю — смерць свайго дзіцяці. Вось тады Пан Бог і стаў для іх адзіным лекарам, які пастаянна дзейнічае ў іх сэрцах, а праз іх і ў жыцці многіх блізкіх ім людзей...

Подробнее...

Мы шмат гаворым пра тое, як мы працуем. Нас турбуе, ці сумленна мы выконваем даручанае, ці паспяваем зрабіць усё ў належны тэрмін. Нас хвалююць адносіны з калегамі на працы, з кіраўніцтвам. Мы перажываем за якасць таго, што робім. Словам, праца, праца, праца… А як мы адпачываем? Бо, насамрэч, тое, як мы працуем, як жывём, наўпрост залежыць ад таго, як мы адпачываем.

Подробнее...

Дваццаць чацвёртая звычайная нядзеля, год С. 

Губляцца — гэта страшна. Блукаць — гэта цяжка. Ніхто не любіць тужыць, ад’язджаючы некуды далёка і пакідаючы тых, каго любіць. Але калі не пакідаеш блізкіх — не адчуеш слодыч тугі па іх і радасць вяртання. Разам з дамініканінам айцом Тамашам Мікам ОР паразважаем аб тым, чаму бывае добра губляцца час ад часу і калі туга можа прынесці радасць.

Подробнее...

Ксёндз Уладзімір Русак распавядае: «Памятаю, як аднойчы мяне, яшчэ зусім маладога святара, кс. кардынал запрасіў да сябе і падзяліўся: "Мне патрэбны выкладчык гамілетыкі ў семінарыю". Па тым, як часта ў размовах ён звяртаўся да тэмы семінарыі, было бачна, што клопат пра новыя пакліканні быў адным з галоўных пытанняў яго служэння Касцёлу на Беларусі».

Подробнее...

«Напрыканцы ліпеня мне пашчасціла пабываць на рэкалекцыях руху факаляраў, якія праходзілі ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах. На сустрэчу прыехалі каля 70 чалавек з розных куткоў Беларусі і Польшчы. Мяне і яшчэ некалькіх жанчын з Пастаўскага раёна запрасіў ксёндз Чэслаў Куцмеж з Варапаева, які займаецца рухам факаляраў на Беларусі.»

Подробнее...

Калі глядзіш у вялікія, як спелыя вішні, вочы пані Марыі, думаеш, колькі душы і сардэчнага цяпла ўкладаюць жанчыны ў сваё служэнне! Марыя Іосіфаўна Трапашка большую частку жыцця пражыла ў Вішнеўскім раёне. Яна выкладала беларускую мову, музыку і спевы ў Валожыне. У яе ёсць унукі і праўнукі. Вось што яна расказала.

Подробнее...

Дарога, якая вядзе да святыні, павінна быць у кожнай мясцовас-ці. І дзякуй Богу, што ў нашым родным Лагойску гэта дарога ёсць. Яна вядзе да касцёла св. Казіміра, які мае багатую гісторыю, што бярэ пачатак з 1604 года. На вялікі жаль, у час ваяўнічага атэізму касцёл быў знесены. І толькі ў канцы 80-х гг. вернікі адваявалі месца для ўзвядзення новай святыні, будаўніцтва якой узначаліў пробашч кс. Рышард Пежхала. У 1999 г. касцёл быў кансэкраваны святой памяці кардыналам Казімірам Свёнткам.

Подробнее...

Выкладчык дагматычнай тэалогіі і касцёльнага спеву ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, ксёндз Тадэвуш Вышынскі, атрымаў папскую ўзнагароду «Pro Ecclesia et Pontifice» («За заслугі перад Касцёлам і Папам»).

Подробнее...

Вера дае магчымасць глядзець на сябе так, што ты зможаш навярнуць да Пана Бога ўсю сваю сям’ю. Гэта позірк нібы на пэўны праект, які ты сам здзяйсняеш. Нічога не бойся, толькі вер. Для таго, хто верыць, усё магчыма. Пакліканне хрысціяніна — быць верным. Хрысціянін — гэта той чалавек, які верыць Чалавеку Езусу. Гэта чалавек, які гаворыць: «Брава, Езусе, я Табе веру, Ты сапраўдны». Затым сканцэнтруйся, паспрабуй актывізаваць сакрамэнт хросту, бежмавання і Эўхарыстыі. Успомні, што ты — дзіця Божае.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла