У Святым Пісанні вада з’яўляецца праяваю творчай сілы Бога. Пра яе рытуальнае выкарыстанне ў літургіі Касцёла, а таксама пра значэнне асвячанай вады ў хрысціянскай практыцы распавядае Іна Бігель.
Патомная хакейная сям’я, якая ў нядзелю не прапускае ніводнай святой Імшы ў невялічкім касцёле ў цэнтры Мінска. Да яе належыць герой нашае размовы Уладзіслаў Занкавец, трэнер па фізічнай падрыхтоўцы ХК «Дынама-Мінск».
Многія з нас думаюць, што адзінае месца, дзе можна знайсці Бога, — гэта касцёл. І многія трапляюць у такую хітрую пастку. Але калі мы не стараемся шукаць Бога ва ўсім і ўсюды, то можам упусціць вялікія магчымасці для дапамогі, выратавання, аздараўлення і духоўнага росту. Вось пяць месцаў, дзе вас чакае Бог.
Дэкрэтам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў у тэкст літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанскай) далучаны новы заклік — «Маці Міласэрнасці».
Выдавецтва «Pro Christo» прапануе ўвазе чытачоў выданне катэхізіса, прысвечанага тэме сямейнага жыцця. Катэхізіс быў падрыхтаваны напярэдадні Восьмай сусветнай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца ў Філадэльфіі 22–27 верасня 2015 года.
Грэшнік, перад якім стаіць неабходнасць ачышчэння ў пакаянні, у Святым Пісанні найчасцей паказваецца як чалавек, пагружаны ў глыбокі сон. Для такіх людзей не заўсёды характэрна яўная сапсаванасць.
Механізм дзеяння зла — заахвоціць чалавека да добрых пастановаў і схіліць яго адкласці іх выкананне на заўтра. Хто не зверне на гэта ўвагі, можа загубіць усё сваё жыццё.
Мы ў сваім штодзённым жыцці маем патрэбу ў Божай дапамозе. Толькі самыя ганарлівыя і неразумныя лічаць, што яны сапраўды самадастатковыя. Так, нам патрэбны Бог. Так, мы можам звяртацца да Бога і прасіць усё, што нам неабходна, — дапамогі, суцяшэння ці кіраўніцтва.