Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Вера на штодзень’

Давайце перажывем гэты Вялікі пост так, каб ён адрозніваўся ад любога іншага посту, які быў дагэтуль у нашым жыцці.

Подробнее...

Кожны Вялікі пост — гэта шанец для нас зрабіць невялікую «пральню свайго жыцця», як тлумачыць Пол Браен Кэмпбэл SJ.

Подробнее...

Хуткі тэмп вашага жыцця пакідае няшмат часу і энергіі для традыцыйных практыкаў Вялікага посту. Але вы ўсё ж можаце знайсці час для духоўнай асэнсаванасці і служэння ў вашым інтэнсіўным графіку. Рэч ў тым, каб убачыць, што велікапосныя практыкі з'яўляюцца часткаю, а не дадаткам да дзейнасці ў вашым напружаным дні.

Подробнее...

На прыкасцёльным пляцы ў Мастах, што на Гарадзеншчыне, нас, удзельнікаў рэкалекцый з айцом Антанэлам Кадэду, сустрэла вялікая фігура Хрыста, які нясе крыж. Адразу кінулася ў вочы, што Хрыстус хоць і згорблены пад цяжарам сваёй нялёгкай ношы, але Яго твар зусім не напоўнены безнадзейнасцю. Ягоны палец указвае  на неба. На пастаменце надпіс : «Sursum corda», што ў пера­кладзе азначае: «Угору сэрцы!». Дык мы і ўваходзім у касцёл з надзеяй, што рэкалекцыі з айцом Антанэла Кадэду дапамогуць нам узняць угору свае сэрцы.

Подробнее...

Што найперш прыгадваецца цяпер, пасля той нялёгкай дарогі з Полацка ў Росіцу напрыканцы ліпеня? Салёны пот, які безупынна ліецца па твары, 32° альбо й 35° у паветры,  шалёная стома, мазалі на нагах? Бадай што, не. Прыгадваецца адразу цудоўны Алесін голас, што вольна разлятаецца па прасторы, голас, які ўсе мы з радасцю падхопліваем. Прыгадваюцца поўныя даверу Каціны просьбы да Усемагутнага, ціхія, удумлівыя словы сведчанняў Вольгі, Тані, Ірыны, Аляксандра… Ды яшчэ просьбы аб малітве за кагосьці, хто знаходзіцца ў па­трэбе, за дзяцей, якім пагражае аборт, за тых хрысціянаў, што церпяць у гэтыя дні пераслед за сваё хрысціянства, за мір і спакой у свеце, за нашу сястру Украіну, што ў гэтыя самыя дні і хвіліны абліваецца крывёю… 

Подробнее...

Кожны хрысціянін ведае, што ён створаны на вобраз і падабенства Божае. Ці накладвае гэта на нас адказнасць? Мы, удзельнікі рэкалекцый у Росі, што на Гарадзеншчыне, два дні разважалі над гэтымі і многімі іншымі пытаннямі. Два дні малітваў, цікавых канферэнцый кіраўніка рэкалекцый ксяндза Джона Башаборы з Уганды, гутарак са знаёмымі і яшчэ нядаўна незнаёмымі людзьмі. Два шчаслівых дні ў Росі, напоўненыя Божай ласкай і Яго святой Прысутнасцю…

Подробнее...

Кожны, хто хоць раз ха­дзіў пілігрымкаю ў Будслаў, скажа вам, што найбольшы гонар — ісці наперадзе ўсіх з крыжам, сцвярджаючы ім мэту і сэнс усяго падарожжа, бо без крыжа любая пілігрымка — усяго толькі турпаход...

Подробнее...

Эўхарыстычная цэлебрацыя — гэта акт самога Хрыста і Касцёла, у якім Хрыстус Пан праз служэнне святара складае ў ахвяру Богу Айцу самога сябе, субстанцыяльна прысутнага ў постацях хлеба і віна, а вернікам, злучаным з Ім у Яго ахвяры, дае сябе як духоўны пасілак (ККП, 899, § 1).

Подробнее...

Месяц чэрвень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Святы Ян ХХІІІ быў вялікім прыхільнікам набажэнстваў да Сэрца Езуса. Прапануем вашай увазе артыкул «Ян ХХІІІ — сфармаваны ў школе Сэрца Езуса» ксяндза Юзафа Гавела SCJ.

Подробнее...

Калі Езус дзве тысячы гадоў таму абвяшчаў людзям сваё Евангелле, за Ім хадзілі натоўпы людзей. Многія з іх не толькі прагнулі слухаць Добрую Вестку, але і спадзяваліся атрымаць ад Яго аздараўленне. І многія атрымлівалі. Сляпыя пачыналі бачыць, глухія — чуць, паралізаваныя падымаліся са сваіх цяжкіх пасцеляў. Ён вызваляў людзей ад шматлікіх духоўных і фізічных хваробаў.

А сёння? Ці вызваляе Ён нас сёння? Ці лечыць? Ці загойвае нашыя раны? Ці прыносіць палёгку?

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла