Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Вера на штодзень’

«Sine dominiсo non possumus!» — «Без дару Пана, без дня Панскага мы не можам жыць». Так у 304 годзе адказалі хрысціяне з Абітэна (сённяшні Туніс), схопленыя на цэлебрацыі нядзельнай Літургіі, якая была забаронена. Іх паставілі перад суддзёю і спыталі, чаму яны здзяйснялі ў нядзелю хрысціянскі рэлігійны абрад, ведаючы, што ён караецца смерцю.

Подробнее...

Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня народзінаў благаслаўлёнага Эдмунда Баяноўскага. Свецкі чалавек, беатыфікаваны папам Янам Паўлам II 13 чэрвеня 1999 года, ён шмат зрабіў для папулярызацыі евангельскіх запаведзяў, падаючы людзям прыклад жыцця ў духу малітвы і паяднання з Хрыстом, ня­стомнае дапамогі церпячым. Такі наказ — дапамагаць людзям у патрэбе — даў ён і законным сёстрам заснаваных ім 3 мая 1850 года чатырох галінаў Кангрэгацыі сясцёр служабнічак Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Подробнее...

Напэўна, кожны з хрыс­ціянаў добра ведае, што святы хрост з’яўляецца першым і асноўным сакра­мэнтам у жыцці верніка, што ён неабходны для таго, каб стаць членам святога Касцёла, што падчас яго прабачаецца першародны грэх і ўсе іншыя грахі чалавека і г.д. Але пры вырашэнні прыняць хрост вельмі часта ўзнікаюць шматлікія пытанні, на якія нават практыкуючыя хрысціяне не заўсёды могуць адказаць. З хростам звязаны шматлікія народныя традыцыі і павер’і, але ці заўсёды яны добрыя? Сёння мне хацелася б як мага прасцей, абапіраючыся на навучанне Касцёла, на­помніць усім нам, на чым палягае і якім чынам павінен перажывацца гэты найваж­нейшы сакрамэнт.

Подробнее...

Даваць дзецям добры прыклад — абавязак бацькоў. У гэтым бывае вельмі шмат занядбанняў. Сумна, што дзеці часта вырастаюць у маральнай цемры, але дрэнны прыклад бацькоў таксама памнажае шмат зла. Калі некаторыя дзеці хочуць збавіцца, то мусяць ісці да гэтай мэты шляхам, які цалкам адрозніваецца ад шляху іх бацькоў.

Подробнее...

Калі вы хочаце ўдасканаліць сваё духоўнае жыццё падчас посту, лепшае месца для гэтага — менавіта тое, дзе вы знаходзіцеся.

Подробнее...

Напярэдадні святаў Божага Нараджэння пробашч друйскай парафіі Святой Тройцы ксёндз Сяргей Сурыновіч прапанаваў дарослым людзям праз інтэрнэт прыслаць свае адрасы, калі яны захочуць атрымаць віншаванне з Дзіцячага дому. Адгукнуліся амаль 120 чалавек. Для паштоўкі выкарысталі карціну мясцовага мастака Яна Рыдзіка — выдрукавалі яе ў друкарні і раздалі дзецям. І ў розныя куткі Беларусі паляцелі святочныя весткі з друйскага Дзіцячага дому. А потым выхаванцы атрымлівалі, чыталі й перачытвалі паштоўкі ў адказ ды ласаваліся шакаладкамі, цукеркамі, што разам з віншавальнымі паштоўкамі даслалі да святаў яшчэ нядаўна незнаёмыя ім дзядзі і цёці.

Подробнее...

Якім ён быў для нас, гэты год, чые дні цяпер імкліва сыхо­дзяць, адплываюць, каб ніколі не вярнуцца? Для большасці быў ён трывожны, пазначаны ўкраінскім Майданам. Многія з нас, уключаючы камп’ютар, перш-наперш прагнулі прагледзець навіны з Украіны. У каго не заходзілася болем сэрца, калі мы зноў і зноў разумелі, што зменаў да лепшага пакуль няма? Як напісаў наш паэт Міхась Скобла пра лета 2014 года:

Ня хмеліць чарка, нясмачніцца скварка, 

Ня лезе мне ў горла ні хрэн, ні кмен. 

У п’есе жыцьця — курсівам — р э м а р к а: 

На ўкраінскім фронце без перамен.

Чакалі, цярпліва чакаем, молімся за перамены да лепшага для нашых братоў украінцаў...

Подробнее...

Напрыканцы кожнага года мы азіраемся назад ды разважаем над тым, што прынёс нам мінулы год, чым запамятаецца, якія радасці былі ў ім, якія няўдачы. Для верніка ж заўсёды актуальным застаецца ўменне бачыць дзеянне Божае ў ягоным жыцці. Ды яшчэ важна аналізаваць, ці ўмеў ты сам супрацоўнічаць з Божай ласкай, чыю прагнуў выконваць волю: сваю альбо Божую?

Подробнее...

Праўда пра чатыры апошнія рэчы мае магутны і збавенны ўплыў на чалавечыя сэрцы, бо Дух Святы запэўнівае нас, што ніколі не саграшыць той, хто сур’ёзна над імі задумваецца. І сапраўды, хіба можа прывязацца да зямных дабротаў той, хто памятае, што ў хуткім часе яго не будзе на свеце, што пачынаючы ад Адама і да гэтага часу ніхто нічога не ўзяў з сабою ў магілу і што так будзе да сканчэння вякоў?

Подробнее...

(урыўкі з кнігі Хосэмарыя Эскрывы «Гэта Хрыстус праходзіць побач»)

«Ён — Валадар і горача прагне валадарыць у нашых сэрцах, у сэрцах Божых дзяцей. Але не будзем уяўляць Яго ўладу такою, якою ёсць улада людзей; Хрыстус не дамінуе, не жадае навязваць сваю волю, бо Ён “не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць” (Мц 20, 28).

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла