Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Вера на штодзень’

«На паўтарэнне якога досведу мы з вамі будзем спадзявацца заўсёды?» - псіхолаг Наталля Пан разважае над сувяззю рэчаіснасці дарослага чалавека і яго дзяцінства. 

Подробнее...

Адкупленне, адпушчэнне, апраўданне з’яўляюцца праяўленнем любові Бога да чалавека і Яго міласэрнасці, якую Ён аказвае чалавеку. Аднак, як стасуецца таямніца адкуплення са свабодаю чалавека? Як у святле адкуплення бачыцца дарога, якую чалавек павінен выбраць, рэалізуючы сваю свабоду?

Подробнее...

«Страчаныя магчымасці. Нязбытныя мары... Ёсць адзін вельмі добры спосаб вызваліцца ад гэтага адчування, толькі не палянуйцеся выкарыстаць яго — жыццё без прысмаку горычы вартае таго, каб прыкласці намаганні», — псіхолаг Наталля Пан разважае пра жаданні і мары.

Подробнее...

Разважанне над Божым словам, або медытацыя, — гэта важны элемент духоўнага жыцця хрысціяніна. У працэсе разважання мы ацэньваем не Божае слова, а сваё жыццё ў яго святле.

Подробнее...

«Любоў — гэта не нафта, не грошы і нават не хлеб. Калі мы захочам, нашай любові хопіць на ўсіх — і на іншых, і на сябе. Выбіраць няма патрэбы!» Псіхолаг Наталля Пан разважае пра вартасць любові да сябе ў кантэксце хрысціянства.

Подробнее...

Пісьменнік Сяргей Аверынцаў у сваім артыкуле запрашае задумацца аб важнейшых рэальнасцях чалавечага жыцця, аб благаславёнай цяжкасці сям’і, дзе «двое адна плоць», аб сувязі перажывання вопыту сямейнага жыцця з верай у Бога.

Подробнее...

Гэтае пытанне можа падацца дзіўным, і ўсё ж... Ці лёгка? Калі сапраўды над гэтым задумацца, то можна прыйсці да высновы, што непакоіцца, злаваць або раздражняцца нашмат лягчэй і больш звыкла, чым радавацца.

Подробнее...

4 жніўня ў Касцёле ўспамінаецца вялікі святы пералому XVIII і XIX ст. Ян Марыя Віянэй. Гэты святар, які жыў на пераломе XVIII і XIX ст., быў не толькі цудоўным спаведнікам, але таксама і вядомым прапаведнікам. Прачытай  яго трапныя выказванні, якія не страчваюць сваёй актуальнасці.

Подробнее...

З пачаткам Вялікага посту, з Папяльцовай серады, мы часта будзем чуць заклік, з якога Езус пачаў сваю прапаведніцкую дзейнасць, — заклік да пакаяння: «Кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае» (Мц 4, 17).

Подробнее...

Душпастырства моладзі ў парафіі святой Барбары ў Віцебску — гэта цэлая разгалінаваная сістэма. Найпрасцейшы спосаб не заблукаць у гэтай сістэме — пайсці ў тую групу, якая адпавядае маладому чалавеку па ўзросце. Праўда, не толькі ўзрост можа быць вызначальным, але і твой свет захапленняў, жаданне развіваць нейкія дары, якія ты ўжо маеш, альбо пошук таго, у чым ты мог бы найвыразней раскрыцца. Альбо, калі ў цябе ёсць жаданне і натхненне служыць іншым, ты таксама можаш паспрабаваць знайсці сваё месца.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла