Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Вялікдзень’

Велікодны перыяд ахоплівае пяцьдзясят дзён ад Нядзелі Уваскрасення Пана да нядзелі Спаслання Духа Святога. У гэты час хрысціянаў усяго свету яднае асаблівая радасць з нагоды уваскрасення Езуса Хрыста. Любоў перамагла смерць і грэх! Таму нездарма падчас Велікоднага перыяду Касцёл адзначае:

  • свята Божай Міласэрнасці (другая велікодная нядзеля) — як напамін пра тое, што Пан Бог прагне праліць сваю міласэрнасць на ўсе душы, якія давяраюць Яму сваё жыццё, свае клопаты і цяжкасці, а таксама сваю радасць;
  • урачыстасць Унебаўшэсця Пана (чацвер пасля шостай велікоднай нядзелі) — як абяцанне будучага шчасце ў Доме Айца. «У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я» (Ян 14, 2–3), — сказаў Езус сваім Апосталам незадоўга да сваёй мукі і смерці.

Як бачым, святы велікоднага перыяду, пачынаючы ад Нядзеля Уваскрасення Пана, маюць моцную ўзаемасувязь і ўсё глыбей і глыбей акунаюць нас у таямніцу збаўлення свету.

У гэтым праекце прапануем матэрыялы, які дапамогуць вам у перажыванні гэтага радаснага перыяду літургічнага году.

Мінуў пэўны час перад тым, як першыя хрысціяне зразумелі, чым было ўваскрасенне

Подробнее...

Школа малітвы

Рубрыку вядзе айцец кармэліт Юрый Кулай. Калі б Езус чакаў у касцёле з дарамі — з хлебам, віном, здароўем — то ўжо даўно ўсё чалавецтва было б на Ягоным баку...

Подробнее...

«Пасхальная вігілія, як і хрост, павінна нас абуджаць да паўнаты жыцця».

Подробнее...

Як нам, пазбаўленым усялякіх забабонаў, адукаваным сучасным людзям паверыць у змёртвыхпаўстанне Хрыста? 

Подробнее...

Ці сапраўды для нас, сучасных хрысціянаў, праўда пра ўваскрасенне стала цэнтрам нашага жыцця? Ці з’яўляемся мы людзьмі ўваскрасення?

Подробнее...

Стол Божага слова. Велікодная нядзеля, год А (16.04.2017). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра нечаканую радасць Уваскрасення, каб у Велікодную раніцу разам з вучнямі Хрыста і вернымі жанчынамі радасна бегчы на пошукі Уваскрослага Хрыста.

Подробнее...

Пальмовая нядзеля распачала Вялікі тыдзень у Каталіцкім Касцёле. Якія ж звычаі суправаджаюць перажыванне гэтых дзён у хрысціянскім свеце?

Подробнее...

"Кожная кветачка, якую я рыхтую для дэкаравання яек, складаецца з некалькіх вяночкаў рукадзельных пялёсткаў" - Яніна Серэхан дзеліцца сакрэтамі ўпрыгожвання велікодных яек.

Подробнее...

Сёмая Велікодная нядзеля, год С (08.05.2016).

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра таямніцу Божай любові, якой у сённяшнім евангельскім урыўку просіць для нас Хрыстуc. 

Подробнее...

Шостая велікодная нядзеля, год С (01.05.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра тое, як заклік не шукаць спакою, які дае свет, а імкнуцца да Хрыстовага спакою, можа быць блізкі хрысціянскай сям’і і рэалізавацца ў ёй. 

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла