Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Вялікдзень’

Велікодны перыяд ахоплівае пяцьдзясят дзён ад Нядзелі Уваскрасення Пана да нядзелі Спаслання Духа Святога. У гэты час хрысціянаў усяго свету яднае асаблівая радасць з нагоды уваскрасення Езуса Хрыста. Любоў перамагла смерць і грэх! Таму нездарма падчас Велікоднага перыяду Касцёл адзначае:

  • свята Божай Міласэрнасці (другая велікодная нядзеля) — як напамін пра тое, што Пан Бог прагне праліць сваю міласэрнасць на ўсе душы, якія давяраюць Яму сваё жыццё, свае клопаты і цяжкасці, а таксама сваю радасць;
  • урачыстасць Унебаўшэсця Пана (чацвер пасля шостай велікоднай нядзелі) — як абяцанне будучага шчасце ў Доме Айца. «У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я» (Ян 14, 2–3), — сказаў Езус сваім Апосталам незадоўга да сваёй мукі і смерці.

Як бачым, святы велікоднага перыяду, пачынаючы ад Нядзеля Уваскрасення Пана, маюць моцную ўзаемасувязь і ўсё глыбей і глыбей акунаюць нас у таямніцу збаўлення свету.

У гэтым праекце прапануем матэрыялы, які дапамогуць вам у перажыванні гэтага радаснага перыяду літургічнага году.

Шостая велікодная нядзеля, год С (01.05.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра тое, як заклік не шукаць спакою, які дае свет, а імкнуцца да Хрыстовага спакою, можа быць блізкі хрысціянскай сям’і і рэалізавацца ў ёй. 

Подробнее...

Пятая Велікодная нядзеля, год С (24.04.2016).

Сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра мову: якое слова выбраць, каб распавесці чалавеку пра свае адносіны да яго і як зрабіць, каб нашыя словы былі праўдзівыя?

Подробнее...

Чацвёртая Велікодная нядзеля, год С  (17.04.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам з Вены Марцінам Грандынгерам OP мы разважаем пра сур’ёзнае абавязацельства, якое бярэ на сябе Бог у адносінах да чалавека. Гэтаму абавязацельству можна верыць. 

Подробнее...

Трэцяя Велікодная нядзеля, год C (10.04.2016)

Сёння разам з айцом дамініканінам з Саламанкі Хуанам Уартэ Асакарам OP мы разважаем пра сутнасць дзейснай любові, якую дэманструе нам Хрыстус не толькі да сваёй смерці і ўваскрасення, але і пасля, заўжды клапоцячыся пра сваіх вучняў.

Подробнее...

Другая Велікодная нядзеля, год С (03.04.2016).

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра Божую міласэрнасць, звяртаючыся да словаў Езуса, перададзеных вернікам праз святую Фаўстыну Кавальскую.

Подробнее...

Урыўкі з Першага Паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў

«Спачатку я перадаў вам тое, што і сам прыняў, што Хрыстус памёр за нашыя грахі паводле Пісання і што быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень паводле Пісання, і што з’явіўся Кефасу, а потым — Дванаццаці. Пасля з’явіўся больш чым пяцістам братам адначасова, большасць з якіх жыве дагэтуль, а некаторыя памерлі. Потым з’явіўся Якубу, потым — усім Апосталам. <…>

Подробнее...

Шаноўныя чытачы! 

Ранняю вясноваю парою сёлета настане Вялікдзень — свята радаснай перамогі жыцця над смерцю, Божай ласкі над грахом, любові над нянавісцю…  

Шчыра віншуючы вас з гэтаю светлаю ўрачыстасцю, ад усяго сэрца жадаем, каб гэтая перамога кожны дзень асвятляла вашыя душы на складаным, нязведаным і часта неспакойным жыццёвым шляху, каб радаснае «Аллелюя!» загучала ў вашых сэрцах на поўную моц, даючы надзею на лепшае і ўпэўненасць у тым, што Пан заўсёды з намі! 

Подробнее...

У цудзе Хрыстовага Уваскрасення заключаецца ўся праграма новага жыцця. Упершыню ў гісторыі з’яўляюцца хвіліны, калі чалавецтва павінна адрадзіцца, пазбавіцца забыцця, паглыбіцца ў адраджальную крыніцу жыцця.

Подробнее...

Велікодная нядзеля, год С (27.03.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра мэту, якую ставіць перад намі ўрачыстасць Уваскрасення Пана — па прыкладзе Хрыста і Яго шляхам імкнуцца да асабістай Пасхі. 

Подробнее...

Велікодная нядзеля

«Хрыстус жыве, Хрыстус — гэта не постаць з мінулага, не той, хто жыў калісьці і знік, пакінуўшы нам толькі цудоўныя ўспаміны і застаўшыся дасканалым прыкладам. Не! Хрыстус жыве. Езус — гэта Эммануэль, “з намі Бог”. Яго ўваскрасенне адкрывае нам, што Бог не пакідае сваіх верных».

Подробнее...
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла