Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Вялікдзень’

Велікодны перыяд ахоплівае пяцьдзясят дзён ад Нядзелі Уваскрасення Пана да нядзелі Спаслання Духа Святога. У гэты час хрысціянаў усяго свету яднае асаблівая радасць з нагоды уваскрасення Езуса Хрыста. Любоў перамагла смерць і грэх! Таму нездарма падчас Велікоднага перыяду Касцёл адзначае:

  • свята Божай Міласэрнасці (другая велікодная нядзеля) — як напамін пра тое, што Пан Бог прагне праліць сваю міласэрнасць на ўсе душы, якія давяраюць Яму сваё жыццё, свае клопаты і цяжкасці, а таксама сваю радасць;
  • урачыстасць Унебаўшэсця Пана (чацвер пасля шостай велікоднай нядзелі) — як абяцанне будучага шчасце ў Доме Айца. «У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я» (Ян 14, 2–3), — сказаў Езус сваім Апосталам незадоўга да сваёй мукі і смерці.

Як бачым, святы велікоднага перыяду, пачынаючы ад Нядзеля Уваскрасення Пана, маюць моцную ўзаемасувязь і ўсё глыбей і глыбей акунаюць нас у таямніцу збаўлення свету.

У гэтым праекце прапануем матэрыялы, які дапамогуць вам у перажыванні гэтага радаснага перыяду літургічнага году.

Распачынаецца Пасхальны Трыдуум. Прапануем перажыць гэтыя ўрачыстыя дні, разважаючы над прыгожымі словамі старажытных гамілій, якія захавала традыцыя Касцёла.

Подробнее...

На працягу Вялікага посту мы імкнуліся дапамагчы вам крыху разнастаіць меню вашай сям’і, публікуючы простыя і сытныя посныя рэцэпты. Спадзяёмся, што рэцэпты спатрэбіліся і застануцца назаўсёды на вашым стале.

Подробнее...

Катэхеза Святога Айца Бэнэдыкта XVI ад 5 лістапада 2008 г. 

«Калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная <...> і вы далей у грахах вашых» (1 Кар 15, 14. 17). У гэтых моцных словах з Першага Паслання да Карынцянаў св. Павел дае зразумець, якое вырашальнае значэнне мае для яго ўваскрасенне Езуса. Менавіта ў гэтай падзеі заключана вырашэнне праблемы, якая нарадзілася з драмы Крыжа.

Подробнее...

З Велікоднаю нядзеляю, якая з’яўляецца найбольшаю ўрачыстасцю літургічнага года, і са святкаваннем Велікоднага перыяду звязаны разнастайныя праявы народнай пабожнасці. Усе яны з’яўляюцца выразам праслаўлення новага стану і хвалы Уваскрослага Хрыста, а таксама Яго Боскай моцы, што сыходзіць з перамогі над злом, смерцю і грахом.Ужо ў старажытнасці адзначэнне Вялікадня доўжылася пяцьдзесят дзён. Гэтыя дні належыць святкаваць з радасцю і весялосцю як адзін святочны дзень.

Подробнее...

Найвялікшая таямніца хрысціянскай веры — змёртвыхпаўстанне Хрыста. Ужо больш за 2000 гадоў Касцёл нязменна абвяшчае праўду аб тым, што гэта «дзень, які даў нам Пан! Будзем жа радавацца ў ім і весяліцца!». Характар гэтага дня і ўсіх яго таямніцаў заключаны ў габрэйскім тэрміне «Аллелюя».

Подробнее...

Напярэдадні Вялікадня вернікі ва ўсім свеце ўпрыгожваюць і размалёўваюць велікодныя яйкі. Праваслаўныя і каталіцкія святары заклікаюць вернікаў адказна і ўважліва паставіцца да ўпрыгожвання велікодных яек, бо апошнім часам назіраецца не зусім добры звычай: усё часцей гаспадыні купляюць і ўпрыгожваюць яйкі налепкамі з рознымі выявамі, але часта на гэтых налепках змешчаны выявы Хрыста і святых. Безумоўна, гэта сімвалічна і прыгожа. Ды, на жаль, потым, калі яйкі аблушчваюць, выявы нішчацца, выкідваюцца. Атрымліваецца нейкі масавы здзек над хрысціянскай сімволікай, бо да святых выяваў заўсёды трэба ставіцца з глыбокай пашанай, а пашкоджаныя — спальваць. Таму заклікаем вас не падтрымліваць гэты нядобры звычай.

Подробнее...

Штогод мы з нецярпеннем чакаем велікодных святаў, рыхтуючыся да іх, як можам, на працягу Вялікага посту, каб годна і радасна стаць перад Панам у дзень самай вялікай урачыстасці хрысціянскага свету, у Вялікдзень. Але ці задумваемся мы пра сваю сапраўдную годнасць, якой адарыў нас Пан Бог, ці ўсведамляем сапраўдную прычыну пасхальнай радасці — ні з чым не параўнальны цуд нашага збаўлення, — ці праслаўляем справы Божай любові? Прапануем нашым чытачам разважанні айца і доктара Касцёла св. Грыгорыя Назіянзскага.

Подробнее...

Сярод прыемных клопатаў напярэдадні ўрачыстасці Уваскрасення Пана звычайна важнае месца адводзіцца сямейнаму велікоднаму пасілку. Прапануем вам, дарагія чытачы, некалькі рэцэптаў, якімі можна разнастаіць святочны стол. Згадаем, што аўтару дадзеных рэцэптаў, Марыне Новікавай, належыць таксама кніга «Пасхальный стол» («Конфидо», 2010 г.), а цяпер у выдавецтве «Pro Сhristo» рыхтуецца новы зборнік яе рэцэптаў велікодных страваў.

Подробнее...

Прапануем вашай увазе вершы Яніны Дземідовіч прысвечаныя святу Вялікадня.
«Вялікі дзень!
Душы ўваскрашэнне,
Уваскрашэнне праўды і дабра,
Сумленнасці, любові і натхнення,
І міласці ў вобразе Хрыста...»

Подробнее...

З ксяндзом Сяргеем Сурыновічам, пробашчам парафіі Божага Провіду ў вёсцы Слабодка, што на Браслаўшчыне, гутарыць Ірына Жарнасек


Праўдзівы пост — гэта аддаленне ад зла, кантраляванне сваёй мовы, утаймаванне гневу, утаймаванне пажадлівасці, зласлоўя, хлусні, абгавораў, сварлівасці. Таму ў дні посту неабходна надаваць асаблівую ўвагу малітве, удзелу ў набажэнствах, споведзі, прыняццю святой Камуніі, справам міласэрнасці.

Подробнее...
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла