Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Вялікі пост’

«Ці ж не такі ёсць пост, які Я выбраў: разарваць кайданы беззаконня, развязаць путы няволі, адпусціць на свабоду прыгнечаных і разбіць усялякае ярмо? Ці ж гэта не тое, каб дзяліцца з галодным хлебам сваім, пускаць у дом бедных вандоўнікаў; каб апрануць голага, якога ўбачыш, і ад роднага свайго не хавацца?» (Іс 58, 6–7). Вельмі часта мы падмяняем сапраўдны пост пэўнымі знешнімі праявамі пабожнасці. Часам нам проста не ўдаецца глянуць на сябе ва ўсёй праўдзе і распазнаць тое, што сапраўды павінна стаць для нас прадметам устрымання ці большай засяроджанасці. Аднак ужо тысячы гадоў назад, у Старым Запавеце, Пан Бог перасцерагаў нас ад такой пазіцыі, праз прарокаў вучыў сапраўдным шляхам навяртання і нездарма звязваў з гэтым шматлікія шчодрыя абяцанні, пра што гаворыцца, напрыклад, у Кнізе прарока Ісаі, урывак з якой зацытаваны вышэй. 

У гэтым праекце мы прапануем вам, шаноўныя чытачы, падборку матэрыялаў, якія датычацца розных аспектаў перажывання Вялікага посту — ад матэрыялаў для набажэнстваў і духоўных разважанняў вялікіх святых да кулінарных рэцэптаў посных страваў. Таму спадзяемся, што кожны з вас знойдзе ў гэтым праекце штосьці карыснае і важнае для сябе або сваіх блізкіх.

«Няма Хрыстовага Крыжа без уваскрасення, няма і Хрыстовага ўваскрасення без Яго Крыжа». Урывак з кнігі айца Юзафа Аўгустына SJ

Подробнее...

Пальмовая нядзеля распачала Вялікі тыдзень у Каталіцкім Касцёле. Якія ж звычаі суправаджаюць перажыванне гэтых дзён у хрысціянскім свеце?

Подробнее...

Твітар з Богам.

У чацвер у Касцёле распачынаецца так званы Пасхальны Трыдуум. Што гэта за традыцыя і ў чым асаблівасць урачыстых набажэнстваў Вялікага чацвярга, Вялікай Пятніцы і Вялікай суботы, чытайце ў гэтым артыкуле.

Подробнее...

Стол Божага слова.  Пальмовая нядзеля, нядзеля Мукі Пана, год А (07.04.2017).

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра свой удзел у найважнейшых падзеях у чалавечай гісторыі — тых, якія вядуць нас да збаўлення.  

Подробнее...

«Святы Айцец на працягу ўсяго Вялікага посту рыхтаваўся да Вялікадня»

Подробнее...

Сёння Крыжовы шлях за Беларусь як ніколі актуальны. Падзеі апошніх месяцаў заахвочваюць нас узмацніць малітву за нашу Бацькаўшчыну.

Подробнее...

 Прапануем вам паразважаць над стацыямі Крыжовага шляху ў кантэксце ўчынкаў міласэрнасці для душы і цела бліжняга, як разважала моладзь на Сусветных днях моладзі 2016 г. у Кракаве.

Подробнее...

Стол Божага слова.  Стол Божага слова. Пятая нядзеля Вялікага посту, год А (02.04.2017)

Сёння разам з айцом дамініканінам з Кіева Войцехам Сурувкам OP мы разважаем пра гісторыю Лазара, гісторыю сяброўства з Хрыстом.

Подробнее...

У нядзелю, 26 сакавіка, мы ўваходзім у палову Вялікага посту. Гэта ўжо чацвёртая нядзеля, якая называецца «Dominica laetare», што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «нядзеля радасці».

Подробнее...

Трэцяя нядзеля Вялікага посту, год А (19.03.2017).

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра значэнне Вялікага посту як часу, калі можна адкінуць усё тое, што не дае спатолі нашым сапраўдным прагненням. 

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла