Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Віншуем’

У сакавіку свой 20-гадовы юбілей святкуе рэдакцыя газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця». Благаслаўляючы гэтую дыяцэзіяльную газету, у першым яе нумары біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выказаў сваё пажаданне: “Прагну, каб новае друкаванае выданне стала прыладай, дзякуючы якой на нашай зямлі будзе ўсталёўвацца Божае Валадарства”.

Подробнее...

Паважаная рэдакцыя часопіса «Ave Maria»! Звяртаюцца да вас вернікі з парафіі Святой Тройцы ў Клецку. 

19 мая 2016 года спаўняецца 10-я гадавіна прэзбітэрскага пасвячэння кс. Паўла Слукі. З гэтай цудоўнай нагоды мы жадаем нашаму шаноўнаму пробашчу добрага здароў’я, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, апекі Святой Багародзіцы, новых планаў, задумак і магчымасцяў для іх выканання. Няхай Езус Хрыстус надалей застаецца галоўнай каштоўнасцю на яго святарскім шляху. Нашыя сэрцы напоўнены ўдзячнасцю Святой Марыі і праслаўленнем Добрага Бога за дар жыцця і паклікання кс. Паўла, за тое, што кожны з нас мае шчасце ведаць яго, з яго вуснаў слухаць слова Божае, з яго рук прымаць святыя сакрамэнты і разам ісці да святасці.

Подробнее...

Вясна, красавік — гэта пара, калі абуджаецца прырода, зелянее трава, дзе-нідзе зацвітаюць кветкі, узнімаецца настрой. І вось у гэтую прыгожую пару нарадзіўся наш цудоўны святар капуцын Юрый Краўчанка, які працуе ў парафіі святога Казіміра ў Маладзечне. Ён адзначыў свой дзень нараджэння 23 красавіка.

Подробнее...

«Біскуп — гэта знак прысутнасці Хрыста ў свеце», — напісаў Ян Павел ІІ у сваёй кнізе «Устаньце, хадзем!», таму прысутнасць біскупа сярод вернікаў Касцёла — гэта сапраўдны Божы дар, а для беларускіх вернікаў гэты дар набыў асаблівае значэнне, калі пасля трох пакаленняў пераследавання ў мясцовы Касцёл прыйшлі свае пастыры. 

Подробнее...

Рада Біскупскіх Канфе­рэнцый Еўропы павіншавала католікаў Расіі, Беларусі і Казахстана з 25-й гадавінай аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў гэтых краінах. Аўтары спецыяльнага ліста, накіраванага на імя старшыняў епіскапатаў, нагадалі, што гэтае рашэнне было прынятае 13 красавіка 1991 г. св. Янам Паўлам II.

Подробнее...

Шаноўныя чытачы! 

Ранняю вясноваю парою сёлета настане Вялікдзень — свята радаснай перамогі жыцця над смерцю, Божай ласкі над грахом, любові над нянавісцю…  

Шчыра віншуючы вас з гэтаю светлаю ўрачыстасцю, ад усяго сэрца жадаем, каб гэтая перамога кожны дзень асвятляла вашыя душы на складаным, нязведаным і часта неспакойным жыццёвым шляху, каб радаснае «Аллелюя!» загучала ў вашых сэрцах на поўную моц, даючы надзею на лепшае і ўпэўненасць у тым, што Пан заўсёды з намі! 

Подробнее...

Жыццё перамагло смерць, і ў свеце трыумфуе святло Божага Уваскрасення!

Подробнее...

Шаноўная пані рэдактар Крыстына Лялько, рэдакцыйны калектыў і чытачы!

У гэтым годзе мы адзначаем 20-годдзе часопіса "Ave Maria". Гэты юбілей схіляе нас да таго, каб скласці Богу падзяку за ўсё дабро, якое праз мудрае каталіцкае слова штомесяц уваходзіць, як жаданы госць, у нашыя дамы і ў наша жыццё.

Подробнее...

22 жніўня пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе Лідскага дэканата кс. Рышард Пэрчак адзначыў сваё 55-годдзе.

Подробнее...

Добры дзень, шаноўная рэдакцыя часопіса «Ave Maria»!

На тэрыторыі Вілейскага раёна ёсць вельмі маляўнічая мясці­на — Даўгінава. Яна мае багатае гістарычнае мінулае, але самае адметнае — каталіцкі касцёл святога Станіслава, які велічна ўзвышаецца  ў цэнтры. Гэты касцёл не зачыняўся нават у часы савецкай улады, калі навокал многія храмы былі спаганены. Шмат пробашчаў працавала ў нашым касцёле, кожны з іх пакінуў свой яскравы след, сваю памяць. 

А цяпер ужо больш за дзесяць гадоў гаспадарыць у нас пробашч Алойзы Шулік, які ў пачатку чэрвеня адзначыў 30-гадовы юбілей святарства. 

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла