Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Віцебская дыяцэзія’

Працяг публікацыі «дзённіка пілігрыма» пісьменніцы Ірыны Жарнасек, які яна вяла ў пілігрымцы 22 гады таму назад

Подробнее...

Дыскусійны моладзевы клуб «Логас» існуе пры культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага з 2013 года. Паўдзельнічаць  у размовах на тэмы культуры, грамадства, рэлігіі, навукі збіраюцца тут людзі розных узростаў, веравызнанняў, прафесій, творчых схільнасцяў і прыярытэтаў.

Подробнее...

13 мая ў Шуміліне, у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Фацімскай, адбыліся юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў.

Подробнее...

 Ці можам і мы, звычайныя людзі, вернікі, прымаць хоць бы нейкі ўдзел у жыцці дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай любові і клопату. 

Подробнее...

Гутарка з сястрой эўхарысткай Наталляй Арлянковіч, якая працуе з выхаванцамі дзіцячага дому ў Друі

Подробнее...

У Віцебску ў межах Дзён хрысціянскай культуры адбылася II навукова-практычная канферэнцыя «Божае Нараджэнне як феномен агульначалавечай культуры». Як і мінулагодняя, яна праходзіла ў сценах Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава, таму асноўнымі яе слухачамі і гэтым разам былі маладыя людзі розных веравызнанняў, выкладчыкі навучальнай установы.

Подробнее...

20 снежня мінулага года ў Віцебску цэлебравалася першая святая Імша ў навастворанай, пятай па ліку ў горадзе, каталіцкай супольнасці — парафіі святога Уладзіслава. 

Подробнее...

2 красавіка ў культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылося чарговае спатканне пад назваю «Кожны талент ад Бога». Умоўна яно складалася з дзвюх частак. Падчас першай, прымеркаванай да тыдня Божай міласэрнасці, выступіў дырэктар Віцебскага дыяцэзіяльнага аддзялення «Карытаса», ад нядаўняга часу пробашч парафіі кс. Андрэй Аніскевіч. Ён падзяліўся ўражаннямі ад сваёй працы ў Італіі і на Лепельшчыне, распавёў пра штодзённыя дабрачынныя справы Касцёла на карысць людзям, якім патрэбна дапамога. Аповед кс. Андрэя выклікаў жывую зацікаўленасць удзельнікаў імпрэзы, аб чым сведчыла вялікая колькасць пытанняў да яго.

Подробнее...

19 сакавіка, у дзень урачыстасці святога Юзафа, у памяшканні культурна-рэлігійнага цэнтра парафіі віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбыўся прэм’ерны паказ спектакля «Мой паламаны Хрыстус». Ажыццёўлены намаганнямі нядаўна створанай парафіяльнай тэатральнай трупы і яго кіраўнічкі сястры Ёнашы, ён прыцягнуў увагу гледачоў і добрым узроўнем  выканання галоўных роляў, і адмысловымі дэкарацыямі, і, галоўнае, – глыбінёю творчае задумы, цікавымі формамі яе ажыццяўлення. 

Подробнее...

Душпастырства моладзі ў парафіі святой Барбары ў Віцебску — гэта цэлая разгалінаваная сістэма. Найпрасцейшы спосаб не заблукаць у гэтай сістэме — пайсці ў тую групу, якая адпавядае маладому чалавеку па ўзросце. Праўда, не толькі ўзрост можа быць вызначальным, але і твой свет захапленняў, жаданне развіваць нейкія дары, якія ты ўжо маеш, альбо пошук таго, у чым ты мог бы найвыразней раскрыцца. Альбо, калі ў цябе ёсць жаданне і натхненне служыць іншым, ты таксама можаш паспрабаваць знайсці сваё месца.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла