Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Год Міласэрнасці’

Надзвычайны Святы Год Міласэрнасці папа Францішак абвясціў у вігілію Божай Міласэрнасці, 11 красавіка 2015 г., булаю Misericordiae Vultus («Аблічча Міласэрнасці») афіцыйна. Ён пачаўся 8 снежня 2015 г. (ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі) і завершыцца 20 лістапада 2016 г. (ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету). Дэвізам гэтага года з’яўляюцца словы: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36), а пачатак Святога Года Міласэрнасці прымеркаваны да 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору.

У рубрыцы «Год Міласэрнасці», адмыслова створанай на сайце нашага часопіса, чытачам прапануюцца інфармацыйныя, тэарэтычныя і практычныя матэрыялы, звязаныя з тэматыкай гэтага Надзвычайнага Юбілею. 

 

Сястра Тадэя Юзэфа Аўгустын ОР: «Я захапляюся і пра­слаў­ляю Езуса Міласэрнага, які праявіў у маім жыцці шмат міласэрнасці».

Подробнее...

З 29 верасня да 30 студзеня ў ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працуе выстава «Свет нябесны на зямлі», якая з’яўляецца пашыраным варыянтам экспазіцыі «Іканапіс Беларусі ХVII–XXI стагоддзяў», прадстаўленай некалькі месяцаў таму ў музейным комплексе Святога Пасаду. Пра адкрыццё гэтай выставы — у нашым матэрыяле.

Подробнее...

28 верасня 2016 г. на вуліцах многіх гарадоў свету пройдзе агульная малітва — Вяночак да Божай Міласэрнасці. Запрашаем усіх хрысціянаў далучыцца да гэтай цудоўнай акцыі, каб разам прасіць Бога аб міласэрнасці да нашай планеты, нашых краінаў, нашых гарадоў і вёсак.

Подробнее...

Божая міласэрнасць з’яўляецца сэрцам Евангелля. У Новым Запавеце ёсць шмат мудрых словаў, у якіх гаворыцца пра міласэрнасць Бога. У Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці прапануем падборку некаторых з іх.

Подробнее...

Чытаючы «Дзённік» св. сястры Фаўстыны, можна знайсці шмат радкоў, у якіх яна дзякуе Богу за тое, што перажывала ў сваім уласным жыцці. Напрыклад, яна дзякуе проста за тое, што з'яўляецца дзіцем Божым. «Сёння я жыву праслаўленнем Святой Тройцы. Я дзякую Богу, што Ён праз ласку пажадаў учыніць нас сваімі дзецьмі» (Дз. 1819).

Подробнее...

Што менавіта папа Францішак мае на ўвазе пад словам «міласэрнасць»? Гэта паспрабаваў высветліць ватыканскі рэпарцёр Андрэа Тарнэллі, які пераканаў Папу даць адмысловае інтэрв’ю. Цяпер гэтая размова з’явілася ў выглядзе кнігі.

Подробнее...

Юбілейны Год Божай Міласэрнасці стаў асаблівым годам і ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску. Тут штодня а 15-й гадзіне перад абразом Божай Міласэрнасці прамаўляецца Вяночак да Божай Міласэрнасці — малітва, якая мае жывую інтэрнэт-трансляцыю праз афіцыйны сайт Каталіцкага Касцёла http://catholic.by/. Пра гэта сёння гаворка з пробашчам парафіі, ксяндзом Генадзем Кухарэвічам CSMA.

Подробнее...

Юбілейны Год Міласэрнасці павінен стаць часам вялікіх Божых ласкаў. Аднак многія яшчэ не да канца ўсведамляюць, якім шляхам яны могуць прыйсці да гэтай крыніцы Божай міласэрнасці, і блытаюцца ў паняццях. Што такое Брамы Міласэрнасці і дзе яны знаходзяцца? Як атрымаць адпуст у Юбілейны Год? Хто такія місіянеры міласэрнасці і для чаго яны прызначаныя? На гэтыя пытанні адказвае айцец Аркадзь Куляха.

Подробнее...

Надзвычайны Святы Год Божай Міласэрнасці, абвешчаны папам Францішкам булаю «Misericordiae Vultus» («Аблічча Міласэрнасці»), распачаўся 8 снежня 2015 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, і завершыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету. Прапануем увазе чытачоў праграму агульнабеларускіх і дыяцэзіяльных мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем Юбілейнага Году. 

Подробнее...

З 18 па 25 студзеня праходзіць Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціянаў.

З гэтай нагоды прапануем чытачам інтэрв’ю з протаіерэем Праваслаўнай Царквы, айцом Аляксандрам Шымбалёвым, кіраўніком аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла