Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Год веры’

Маці Божая Будслаўская! Апякунка Беларусі! З пакораю кленчым мы перад Тваім цудатворным абразом і просім, каб Ты заўсёды дапамагала нам у нашым жыцці, каб памятала, што мы выбралі Цябе Апякункаю нашай краіны, каб благаславіла нашыя сем’і і выпрошвала ў Пана Бога для ўсіх нас ласку трываласці ў веры і ў дабрыні.

Подробнее...

З гаміліі Папы Францішка, абвешчанай ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету

Езус — цэнтр усіх стварэнняў, іх пачатак. Бог даў Яму поўню, цэласнасць, каб у Ім усё паяднаць з сабою.

Сённяшняя ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, становіцца ўвянчаннем літургічнага году, а таксама завяршэннем Году веры, абвешчанага папам Бэнэдыктам ХVI, да якога скіраваныя нашыя думкі, поўныя любові і ўдзячнасці...

Подробнее...

На плошчы св. Пятра ў Ватыкане, ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, з удзелам тысячаў вернікаў адбылася святая Імша, якую ўзначаліў папа Францішак. Гэта святая Імша стала ўвянчаннем літургічнага году і заканчэннем Году веры, абвешчанага ў кастрычніку 2012 года Бэнэдыктам ХVI.

Подробнее...

Хачу распавесці пра тое, як у маім жыцці прайшоў Год веры. Пасля цяжкай хваробы маё здароўе палепшылася, за што я вельмі ўдзячная Пану Богу. І пасля гадавога перапынку, я зноў ездзіла ў пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай на 400-годдзе з’яўлення цудатворнага абраза ў будслаўскай святыні. У гэтым годзе я асабліва адчувала патрэбу ў пілігрымцы — хацела аддзячыць сваёй Матулі за Яе апеку і за вяртанне мне здароўя.

Подробнее...

«Уваскрашэнне памерлых» — гэта таксама дар Божы, якім стануць новая зямля і новае неба (гл. 2 П 3, 13), «каб аднавіць усё ў Хрысце: тое, што на нябёсах і на зямлі» (Эф 1, 10). Гэта таямніца, якая для збаўленых стане вялікаю нечаканасцю, вечным цудоўным здзіўленнем, якім адорыць нас Бог — Любоў.

Подробнее...

З пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на 2012 г.

Адказваючы на выклікі часу, Каталіцкі Касцёл усё больш і больш увагі прысвячае новай евангелізацыі. Упершыню гэты тэрмін ужыў благаслаўлёны Ян Павел II, які прароча бачыў неабходнасць новага абвяшчэння Евангелля ў краінах з багатай хрысціянскай традыцыяй, дзе ў наш час, на жаль, чалавек згубіў веру і жыве так, як быццам Бога зусім няма, або спіхвае Яго на перыферыю жыцця. Пра новую евангелізацыю і яе неабходнасць усё часцей гавораць папа Бэнэдыкт XVI і біскупы.

Подробнее...

5 студзеня 2012 г. было апублікавана спецыяльнае паведамленне Кангрэгацыі Веравучэння, у якім змешчаны пастырскія ўказанні на Год веры, што пачнецца 11 кастрычніка 2012 г. і закончыцца 24 лістапада 2013 года. У дакуменце ватыканскай дыкастэрыі адзначаецца, што Год веры Бэнэдыкт ХVI абвясціў з мэтай звярнуць увагу Касёла на важнасць «сустрэчы з Езусам Хрыстом і прыгажосць веры ў Яго». Падкрэсліваецца, што Год веры супадае з двума важнымі падзеямі ў жыцці Касцёла: з 50-годдзем адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабору і 20-годдзем публікацыі Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.

Подробнее...

Сімвалы веры — гэта складзеныя формулы, называныя таксама «вызнаннямі веры», або «Credo», якімі Касцёл з самага пачатку сцісла выражаў і перадаваў сваю веру нарматыўнай мовай, агульнай для ўсіх вернікаў.

Подробнее...

Гэтыя словы мы знаходзім у многіх сімвалах веры, якія ўзніклі на працягу больш чым дзвюх тысяч гадоў хрысціянства. Веру перадаў нам Бог, яна з’яўляецца Боскай тэалагальнай цнотаю. Яна была перададзеная ў дар Касцёлу і праз Касцёл перадаецца чарговым пакаленням вернікаў. У гэтым артыкуле мы звернем увагу на словы вызнання веры, якія датычаць Езуса Хрыста. Паколькі абсяг гэтай тэмы вельмі шырокі, мы разгледзім некаторыя асобныя аспекты і падзеі з жыцця нашага Пана.

Подробнее...

Мэта мерапрыемстваў (акцый) кшталту Свята, Дзень, Угодкі, Год  — нагадаць грамадству пра знамянальную дату, падзею ці з’яву, а праз тое — задзейнічаць у праявах калектыўнай памяці пра іх як мага большую колькасць людзей. У выніку ж — павярнуць чалавека тварам да чагосьці, што ў паўсядзённай мітусні часам не знаходзіць належнага водгуку, успрымаецца як звыклая дадзенасць — даніна абавязку, спадчыннай прыналежнасці альбо традыцыі. Пра тое, што значыць для іх асабіста аб’яўлены Касцёлам сёлетні Год веры, разважаюць маладыя вернікі — студэнты з Віцебска.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла