Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Гродзенская дыяцэзія’

Сардэчна віншуем Яго Эксцэленцыю ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча з 70-годдзем!

Подробнее...

 Цікавая і багатая гісторыя аднае невялікай вёсачкі на самым захадзе нашага Краю...

Подробнее...

Гутарка з Паўлам Шарэйкам, аніматарам рэлігійнай супольнасці «Мужчыны святога Юзафа».

Подробнее...

У сакавіку свой 20-гадовы юбілей святкуе рэдакцыя газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця». Благаслаўляючы гэтую дыяцэзіяльную газету, у першым яе нумары біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выказаў сваё пажаданне: “Прагну, каб новае друкаванае выданне стала прыладай, дзякуючы якой на нашай зямлі будзе ўсталёўвацца Божае Валадарства”.

Подробнее...

«Біскуп — гэта знак прысутнасці Хрыста ў свеце», — напісаў Ян Павел ІІ у сваёй кнізе «Устаньце, хадзем!», таму прысутнасць біскупа сярод вернікаў Касцёла — гэта сапраўдны Божы дар, а для беларускіх вернікаў гэты дар набыў асаблівае значэнне, калі пасля трох пакаленняў пераследавання ў мясцовы Касцёл прыйшлі свае пастыры. 

Подробнее...

У Каталіцкім Касцёле важная падзея: распачаўся Надзвычайны Юбілейны Год Міласэрнасці пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец». Упершыню Святыя Дзверы, Брамы Міласэрнасці, адчыніліся не толькі ў чатырох рымскіх базыліках, але і ў касцёлах ва ўсім свеце.

Подробнее...

Вялікадня чакаюць... Перад урачыстасцю Змёртвыхпаўстання Збаўцы свету Езуса Хрыста ачышчаюць зямлю, наваколле і прыводзяць у парадак думкі, супакойваюць душу. Продкі віталі вясну песнямі, выпякалі з цеста птушак, жавароначкаў, каб падбадзёрыць спяваць і віць гнёзды жывых птушак, выразалі дубчыкі вербаў і ставілі на падваконніку ў вадзіцу, каб хутчэй зазелянелі, прарошчвалі зерне, каб да Вялікадня вырас жывы зялёны дыванок. Але на першым месцы былі малітва, слова.

Подробнее...

Вёска Солы — адно з нямногіх месцаў у Беларусі, дзе падчас ваяўнічага атэізму касцёл ніколі не зачыняўся. Вёска даволі вялікая і знаходзіцца ў неверагодна прыгожым месцы недалёка ад Смаргоні.

Паспрабуем паглядзець на гісторыю і жыццё парафіі праз лёсы некаторых парафіянаў. Сёння наша размова — з Раманам Мар’янавічам Лісоўскім, ваенным у адстаўцы, які цяпер працуе вартаўніком у мясцовай школе.

Подробнее...

1 лютага ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксавэрыя ксёндз прэлат Юзаф Станеўскі, шматгадовы рэктар і выхавацель Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, прыняў біскупскае пасвячэнне. Галоўным пасвячаючым быў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, асістуючымі – Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла