У межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме выдавецтва «Pro Christo» прапануе малітоўнік з тэкстамі для правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі.
Артыкулы з цэтлікам ‘Духоўная кніга’
«Калі б з Табою гаварыць не ўмела, то анямела б…» — усяго некалькі словаў, а за імі — увесь чалавек, увесь свет, усё жыццё… Гэта маленькі верш-выслоўе з новай кнігі Хрысціны Лялько «Адвячорак», прымеркаванай да юбілею аўтаркі. «Вершы можна выдыхнуць як нечаканае і чаканае пачуццё, як боль і радасць… Верш — гэта заўсёды маленькі цуд…» — піша ў прадмове да кнігі спадарыня Хрысціна. І калі чытаеш яе кнігу, абсалютна пераконваешся ў гэтым, бо кожны верш, як і працытаваны на пачатку радок, перадае мноства разнастайных перажыванняў, нават праз сціслае выказванне распавядае пра нявыказанае.
Юбілейны Год Божай Міласэрнасці сімвалічна супаў з іншымі важнымі юбілейнымі датамі ў Касцёле на Беларусі. Менавіта да адной з іх прымеркаваны выхад кнігі, назва якой гаворыць сама за сябе: «25-годдзе Гродзенскай дыяцэзіі і біскупскага служэння біскупа Аляксандра Кашкевіча. 1991–2016» (выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла).
Малітоўнік «Мы — дзеці Божыя», першае выданне якога выйшла ў выдавецтве «Pro Christo» ў 2006 годзе, — свайго роду класіка дзіцячай рэлігійнай літаратуры на беларускай мове, своеасаблівае «must have» для кожнага юнага католіка.
«Хрыстус жыве, Хрыстус — гэта не постаць з мінулага, не той, хто жыў калісьці і знік, пакінуўшы нам толькі цудоўныя ўспаміны і застаўшыся дасканалым прыкладам. Не! Хрыстус жыве. Езус — гэта Эммануэль, “з намі Бог”. Яго ўваскрасенне адкрывае нам, што Бог не пакідае сваіх верных».
«Не дазволім сабе забыцца пра адну простую рэч, якая часам застаецца па-за ўвагаю: мы не можам прыняць удзел ва ўваскрасенні Пана, калі не далучымся да Яго пакутаў і смерці. Каб спадарожнічаць Хрысту ў Яго славе напрыканцы Вялікага тыдня, неабходна спачатку паглыбіцца ў Яго ахвяру ўсёспалення, з’яднацца з Ім, памерлым на Кальварыі». |