Напрыканцы жніўня ў выдавецтве «Pro Christo» выйшаў камплект кніг с. Нунэ Цітаян для вучняў 6 класа катэхетычнага навучання — дапаможнік «Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца», а таксама «Cшытак для заняткаў па катэхезе».
Артыкулы з цэтлікам ‘Духоўная кніга’
«Які свет мы хочам перадаць тым, хто прыйдзе пасля нас, дзецям, якія цяпер падрастаюць?» Гэтае пытанне знаходзіцца ў цэнтры «Laudato si’» — доўгачаканай энцыклікі папы Францішка.
Несумненна, многія маленькія чытачы ўжо паспелі палюбіць кнігу кс. Яна Твардоўскага «Першая Камунія з белым бантам», якая летась выйшла ў нашым выдавецтве ў перакладзе на беларускую мову Ірыны Жарнасек. Шчыры і даверлівы тон апавядальніка, яго ўменне даступна і проста гаварыць пра складаныя тэалагічныя праблемы хутка заваёўваюць сэрцы не толькі самых малодшых чытачоў, але і дарослых. Таму радаснаю навінаю для ўсіх нас з’яўляецца выданне наступнай кнігі дзіцячых апавяданняў кс. Яна Твардоўскага на беларускай мове — «Ад вуха да вуха. Пра ўсмешку і радасць». |