Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Касцёлы Беларусі’

Паважаная рэдакцыя часопіса «Ave Maria»! Звяртаюцца да вас вернікі з парафіі Святой Тройцы ў Клецку. 

19 мая 2016 года спаўняецца 10-я гадавіна прэзбітэрскага пасвячэння кс. Паўла Слукі. З гэтай цудоўнай нагоды мы жадаем нашаму шаноўнаму пробашчу добрага здароў’я, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, апекі Святой Багародзіцы, новых планаў, задумак і магчымасцяў для іх выканання. Няхай Езус Хрыстус надалей застаецца галоўнай каштоўнасцю на яго святарскім шляху. Нашыя сэрцы напоўнены ўдзячнасцю Святой Марыі і праслаўленнем Добрага Бога за дар жыцця і паклікання кс. Паўла, за тое, што кожны з нас мае шчасце ведаць яго, з яго вуснаў слухаць слова Божае, з яго рук прымаць святыя сакрамэнты і разам ісці да святасці.

Подробнее...

Юбілейны Год Божай Міласэрнасці стаў асаблівым годам і ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску. Тут штодня а 15-й гадзіне перад абразом Божай Міласэрнасці прамаўляецца Вяночак да Божай Міласэрнасці — малітва, якая мае жывую інтэрнэт-трансляцыю праз афіцыйны сайт Каталіцкага Касцёла http://catholic.by/. Пра гэта сёння гаворка з пробашчам парафіі, ксяндзом Генадзем Кухарэвічам CSMA.

Подробнее...

«Белым ветразем свеціць здалёку касцёл», — гэтыя словы з верша міжволі ўзгадваеш, калі, набліжаючыся да вёскі Параф’янава, што на Докшыччыне, бачыш у перспектыве цуд архітэктуры неабарока — касцёл Імя Марыі.

Подробнее...

З гістарычных звестак вядома, што парафія ў Налібаках існавала ўжо ў XV стагоддзі — калісьці тут быў фундаваны касцёл пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У сярэдзіне ХVII стагоддзя Налібакі набылі Радзівілы, і на месцы старажытнай святыні ў 1636 г. па жаданні канцлера Вялікага Княства Літоўскага быў пабудаваны драўляны касцёл, а ў 1699 г. ён адбудоўваўся (па якой прычыне, невядома). У дакументальных крыніцах няма звестак пра тое, колькі праіснавала гэта святыня.

Подробнее...

Будынак былога касцёла колішняй Бабруйскай рэзідэнцыі езуітаў, які зазнаў за сваю 260-гадовую гісторыю мноства ўсялякіх напасцяў, зазнаў яшчэ адну бяду: апоўначы з 3 на 4 снежня 2011 г. у касцёле ўсчаўся пажар. Хаця ратавальныя службы спрацавалі зладжана, усё ж  вогненная стыхія паспела разлютавацца. Агнём знутры моцна пашкоджаная апсіда, амаль поўнасцю згарэла памяшканне, у якім раней мясцілася сакрыстыя. Над  гэтымі месцамі ў будынку прагарэў дах. Як паведамілі ў Бабруйскім гаррайаддзеле па надзвычайных сітуацыях, мяркуемая прычына пажару — занясенне крыніцы агню звонку. Па гэтым здарэнні праводзіцца праверка.

Подробнее...

Мала хто ведае, што стварэнне касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў горадзе Чэрвень (старажытны Ігумен) прыпадае на ХVIII стагоддзе. Як сведчаць архіўныя звесткі, касцёл быў пабудаваны на ахвяраванні  парафіянаў. 15 лістапада 1800 года ён быў асвячоны з дазволу біскупа Дадэркі. Касцёл дзейнічаў да той пары, пакуль яго не разбурылі.

Подробнее...

Не, мы нічога не наблыталі, хоць ніхто ад памылак, вядома, не застрахаваны. На гэты раз запрашаем лёгкіх на нагу ахвотнікаў да вандровак у Расоны, што знаходзяцца на самай поўначы Беларусі.

Подробнее...

У парафіі cвятога Юрыя (Пінская дыяцэзія) адбылася падзея, якая ўвойдзе не толькі ў гісторыю мясцовага касцёла, але і ў гісторыю старажытнай мясцовасці Паланэчка, вядомую яшчэ з ХVI ст. Тут, дзякуючы ахвярадаўцам з роду Радзівілаў — сям’і князя Мацея Радзівіла, нашчадка апошняга ўладальніка Паланэчкі, а таксама намаганням пробашча а. Мацея Шмытоўскага, парафіянаў і людзей добрай волі, былі асвечаныя і ўстаноўленыя тры званы. Па просьбе рэдакцыі айцец Мацей распавёў пра гэту прыгожую і важную падзею ў сваёй парафіі.

Подробнее...

Дарога, якая вядзе да святыні, павінна быць у кожнай мясцовас-ці. І дзякуй Богу, што ў нашым родным Лагойску гэта дарога ёсць. Яна вядзе да касцёла св. Казіміра, які мае багатую гісторыю, што бярэ пачатак з 1604 года. На вялікі жаль, у час ваяўнічага атэізму касцёл быў знесены. І толькі ў канцы 80-х гг. вернікі адваявалі месца для ўзвядзення новай святыні, будаўніцтва якой узначаліў пробашч кс. Рышард Пежхала. У 1999 г. касцёл быў кансэкраваны святой памяці кардыналам Казімірам Свёнткам.

Подробнее...

18 траўня ў Віцебску адбылося асвячэнне парафіяльнага касцёла Святога Духа, аднаго з трох новапаўсталых у абласным цэнтры пасля ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі. Ва ўрачыстасці з нагоды асвячэння святыні ўзялі ўдзел Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, дэлегацыя супольнасці сёстраў Езуса Міласэрнага з Польшчы, вернікі Віцебска, госці з Італіі і Швейцарыі.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла